19:30 24.06.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ВІЦЕБСКІЯ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫ НА РАДЗІМЕ ВАСІЛЯ БЫКАВА (ФОТА)
-Гэта наш святы абавязак - у дзень нараджэння нашага вялікага пісьменніка Васіля Уладзіміравіча Быкава пабываць на яго малой Радзіме, --расказвае Валянціна Болбат, кіраўнік Віцебскай абласной арганізацыі БСДП.
--Штогод мы, разам з грамадскімі і партыйнымі актывістамі Віцебшчыны збіраемся ў Бычках, каб ўшанаваць памяць чалавека, імя якога дарагое кожнаму, хто галоўнымі вартасцямі чалавека лічыць сумленне і адданасць сваей краіне. І кожная такая сустрэча на Ушаччыне збірае вядомых на Беларусі пісьменнікаў і паэтаў, палітыкаў, грамадскіх дзеячоў, музыкаў… Анатоль Вярцінскі, Генадзь Бураўкін, Вольга Іпатава, Аляксандр Мілінкевіч, Лявон Баршчэўскі, Мечыслаў Грыб,…пералік знакамітасцяў, якія ушанавалі памяць наша слыннага земляка, можна доўжыць…
-- Арганізатарам сустрэчы у Бычках, як і ў папярэднія гады, выступіла грамадскае аб’яднанне Рух “За свабоду”. Сёлета гучалі радкі з твораў Быкава, дзяліліся ўспамінамі аб сустрэчах з нашым земляком яго сябры—Генадзь Бураўкін, Алесь Белакоз… Цепла пра брата ўспамінала яго сястра Валянціна Іванаўна Быкава…
Стала традыцыяй менавіта у дзень народзінаў Васіля Быкава ўшаноўваць пераможцаў прэміі Руха”За свабоду” — “За свабоду думкі”.У гэтым годзе , паводле журы, у складзе якога вядомыя творчыя асобы краіны, пераможцамі прызнаны Алесь Белакоз, былы настаўнік з Гарадзеншчыны і лідэр гурта «N.R.M» Лявон Вольскі.
А потым сустрэча працягнулася за вялікім сяброўскі сталом, дзе віцебскія сацыял-дэмакраты ініцыявалі спевы беларускіх народных песень, разам з музыкамі з Лепеля танчылі беларускія народныя танцы. Ну а Антон Бубала, сябра партыі, навуковы супрацоўнік музея “зваліў напавал” усіх сваім вершам-пародыяй пра тое, як на вёсцы праводзілі конкурс на званне “Міс Вёска”…
На жаль, мясцовая ўлада ў чарговы раз была ўбаку аб ушанавання Васіля Быкава. Выступаючы на ўрачыстай частцы, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Таварыства беларускай мовы І. Навумчык гаварыў пра гэта і паведаміў, што абласная структура ТБМ распрацавала шэраг мерапрыемстваў да 90-годдзя з дня народзінаў Васіля Быкава (19 чэрвеня 1924г.), і заклікаў усіх неабыякавах людзей далучыцца да гэтай справы.
Обсудить новость на Форуме
15 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |