16:45 27.10.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ВІЦЕБСКІЯ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫ ДАЛУЧЫЛІСЯ ДА КАМПАНІІ “ЗА БЕЗ’ЯДЗЕРНЫ РЭГІЁН”
Як вядома, кіраўніцтва трох краін Балтыйскага рэгіёну прынялі рашэнне аб будаўніцтве атамных электрастанцый у непасрэднай блізкасці ад дзяржаўных межаў іншых краін.
Тры АЭС — Балтыйская, Вісагінская, Астравецкая — будуць размешчаны ў непасрэднай блізкасці паміж сабой, на адлегласці, якая не перавышае 350 кіламетраў. І ў той жа час зона радыяцыйнага ўздзеяння кожнай з іх, у выпадку аварыі, можа скласці больш за тысячы кіламетраў. Гэта падцвярджае вопыт аварыі на Чарнобылькай АЭС, а крыху пазней-- і аварыі на японскай станцыі “Фукусіма-1”.
У Дэкларацыі, падпісанай грамадскай кампаніяй “ЗА БЕЗ’ЯДЗЕРНЫ РЭГІЁН” , заяўлена:
--Мы лічым недапусцімым далейшае радыяцыйнае ўздзеянне АЭС на нашу прыроду і насельніцтва, як у аварыйным, так і безаварыйным рэжыме. Мы не хочам узвальваць на свае плечы і плечы нашых нашчадкаў небяспечны груз ядзерных адыходаў, якія захоўваюць небяспеку на працягу соцень гадоў.
Гаворыць актывіст кампаніі, сябра Віцебскай абласной арганізацыі БСДП, навапалачанін Яўген Вільскі:
----Мы свядома ўключыліся ў гэту кампанію, бо жывем у складаным рэгіёне, дзе размешчаны вытворчасці па перапрацоўцы нафты і іншыя буйныя прамысловыя прадпрыемствы. І ведаем іх уплыў на навакольнае асяроддзе і здароўе людзей. А беларусы ў поўнай ступені адчулі на сабе ўплыў наступстваў Чарнобыльскай станцыі.Трэба шукаць іншыя крыніцы забеспячэння энергетычнай бяспекі краіны. Тым больш, што пры вызначэнні пляцоўкі для будаўніцтва АЭС у нашай краіне грамадства, па сутнасці, было адхілена ад удзелу ў абмеркаванні гэтай праблемы.
У рамках кампаніі мы дзейнічаем выключна міралюбівымі сродкамі і на падставе дзеючага заканадаўства спрабуем дабівацца таго, каб нашы краіны сталі тэрыторыямі з устойлівай, бяспечнай энергетыкай без АЭС.
Обсудить новость на Форуме
14 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |