10:30 22.05.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
«Узмацненне» Пуціна: навошта чэкісты едуць у Беларусь?
Спецыяльныя службы РФ усё больш умацоўваюць свае аператыўныя пазіцыі на тэрыторыі Беларусі.
Афіцэры спецыяльных службаў камандзіруюцца кіраўніцтвам для заняцця публічных «паддахавых» дыпламатычных пасад.
Пад выглядам дыпламатаў у Беларусь прызначаюцца кадравыя вопытныя разведчыкі найвышэйшага ўзроўню.
Расійскае кіраўніцтва паводзіць сябе ў дачыненні да афіцыйнага Мінска настолькі беспардонна, што не саромеючыся ажыццяўляе публічныя прызначэнні нядаўніх афіцэраў на пасады самага высокага ўзроўню.
Так, яшчэ ў 2007 годзе пасаду выканаўчага сакратара СНД (выканкам краін СНД базуецца ў Мінску) заняў Сяргей Лебедзеў, генерал арміі, да прызначэння працаваў на пасадзе дырэктара Службы замежнай разведкі (СЗР) Расійскай Федэрацыі. 25 лістапада 2011 сваё прызначэнне на пасаду Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі атрымаў генерал-лейтэнант запасу, у 1994—1998 гг. — намеснік дырэктара СЗР Грыгорый Рапота. З 25 студзеня 2012 кіраўніком Прадстаўніцтва па справах суайчыннікаў (Рассупрацоўніцтва) у Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца выпускнік Вышэйшай школы КДБ імя Дзяржынскага, палкоўнік Віктар Малашанка, які ў 1980—1991 гг. служыў ва ўпраўленні КДБ СССР па Бранскай вобласці на аператыўных і кіроўных пасадах.
І нарэшце, паводле наяўнай інфармацыі, Крэмль рыхтуе прызначэнне Сяргея Сцяпашына на пасаду надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Генерал-палкоўнік Сцяпашын, які паспеў пакіраваць ФСБ і МУС Расійскай Федэрацыі, зменіць на гэтай пасадзе «цывільнага» Аляксандра Сурыкава.
Такім чынам можна канстатаваць, што на ўсіх публічных кіроўных пазіцыях, звязаных з арганізацыяй беларуска-расійскага міждзяржаўнага супрацоўніцтва, замацаваныя высокапастаўленыя афіцэры спецыяльных службаў Расійскай Федэрацыі. Гэтыя службы таму і з’яўляюцца «спецыяльнымі» ў сілу спецыфікі задач, якія вымушаныя выконваць іх супрацоўнікі на даручэнне найвышэйшага дзяржаўнага кіраўніцтва. Узнікае заканамерная выснова, што
такое «ўзмацненне» дыпламатычнага корпуса супрацоўнікамі расійскіх спецыяльных службаў выкліканае наяўнасцю спецыфічных задач міжнароднай палітыкі РФ у дачыненні да Беларусі, якім могуць не даць рады цывільныя дыпламаты.Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме