19:15 22.02.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Утапіст Анатоль Лябедзька
На мінулым тыдні Анатоль Лябедзька надрукаваў у “Народнай Волі” артыкул “Парламентские выборы: какими могут быть и какими должны быть”. У гэтым артыкуле старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі разглядае тры варыянты ўдзелу і няўдзелу апазіцыйных дэмакратычных партый у сёлетніх “выбарах” у “палатку”.
Першы варыянт (удзел у “выбарах”) трапна называецца “Граблі”. Аргументы на карысць таго, што партыям не трэба быць “масоўкай” ў спекталі пад назвай “выбары”, выкладзены даволі пераканаўча.
Байкот “выбараў” таксама аргументаваны даволі няблага. Аднак у гэтай частцы артыкула маецца адна метадалагічная хіба. Трэба адрозніваць няўдзел у выбарах і іх байкот. Няўдзел – гэта пасіўная акцыя. Партыя не праводзіць з’езд, не вылучае кандыдатаў. Калі нехта з сябраў партыі надумаецца вылучаць сваю кандыдатуру шляхам збору подпісаў – гэта яго асабістая справа. Іншая справа – байкот. Гэта актыўная акцыя, гэта перш за ўсё агітацыя грамадзян не ісці на выбары, тлумачэнне грамадзянам, чаму ісці на выбары не трэба.
Разглядае Анатоль Лябедзька і трэці варыянт, які ён назваў варыянтам АГП. Сутнасць яго ў тым, што партыі праводзяць з’езды, вылучаюць кандыдатаў у дэпутаты, гэтыя кандыдаты тлумачаць грамадзянам, што выбары ў Беларусі – фарс, а перад самымі “выбарамі” дружна як адзін здымаюць свае кандыдатуры.
Нічога арыгінальнага спадар Лябедзька і яго партыя не прыдумалі. І гэты план, як і два папярэднія, мае слабыя бакі.
Спадар Лябедзька не ўлічвае чалавечы фактар, а менавіта фактар дурняў, казачкоў і запалоханых.
Галоўны тэзіс дурня гучыць форме пытання: “Чаму вы мне забараняеце выказвацца (выяўляць волю)?”. Дурня ніяк нельга прывучыць да таго, партыйны з’езд – не калгасны сход, што перад з’ездам павінна праводзіцца дыскусія, што кандыдатуры на кіраўнічыя пасады ў партыі павінны вылучацца, узгадняцца на сходах і канферэнцыях гарадскіх, раённых і абласных арганізацый. Дурні, якім рупіць пакрасавацца перад з’ездам, агульнапрынятую ў дэмакратычным свеце працэдуру называюць кіруемай дэмакратыяй.
Вось для такіх дурняў, якія вызнаюць “дэмакратыю без берагоў”, рашэнні з’ездаў аб зняцці кандыдатур не будуць абавязковыя. Ці дапаможа ў такім разе выключэнне вылучанага партыяй кандыдата з шэрагаў гэтае партыі? Пытанне. У АГП, як і ў камуністаў, выключыць за партыі лёгка, а ў сацыял-дэмакратаў прымаць і выключаць з партыі мае права толькі першасная арганізацыя. І гэтае правіла нельга памяняць, бо яно – сацыял-дэмакратычны прынцып.
Пад дурняў (прыхільнікаў дэмакратыі без берагоў) лоўка падстройваюцца засланыя ў партыі казачкі. Думаю, у кожнай партыі іх нямала, і нехта з іх абавязкова будзе вылучаны кандыдатам у дэпутаты. Уся праблема ў тым, што казачка і дурня нельга адрозніць.
І нарэшце, праблема запалоханых. Прэзідэнцкія “выбары” паказалі, што гэтая праблема даволі вострая. Паколькі ўлада зацікаўленая ва ўдзеле апазіцыі ў “выбарах”, сярод вылучаных дэмакратычнымі партымі кандыдатаў у дэпутаты яна абавякова знойдзе тых, хто пабаіцца здымаць свае кандыдатуры. Хтосьці пераспаў з нявесткай, хтосьці не зусім карэктна правёў нейкую фінансавую аперацыю, хтосьці баіцца за дзіця, якое могуць выключыць з пятага курса універсітэта...
Карацей, варыянт, прапанаваны Анатолем Лябедзькам і АГП, – не такі ідэальны, як ім здаецца. Што б там ні казалі вучаныя па заходніх кнігах палітолагі, што б ні пісалі так званыя незалежныя публіцысты, байкот выбараў або няўдзел у іх – самы аптымальны варыянт. Я, напрыклад, выступаю за няўдзел. Бо ён вельмі і вельмі непажаданы ўладзе.Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |