16:01 24.03.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Устаноўчы з'езд Еўранэста ў 2010 годзе можа зусім не адбыцца
Абсалютнай пэўнасці ў тым, што ўстаноўчы з'езд Еўранэста адбудзецца да канца 2010 году, няма. Пра гэта на спецыяльнай прэс-канферэнцыі, прысвечанай Еўранэсту, заявіў старшыня дэлегацыі Еўрапейскага парламента ў Еўранэст Крысціян Вігенін. Але ён дадаў, што вельмі разлічвае на правядзенне паседжання яшчэ сёлета.
Крысцяін Вігенін:"Спадзяюся, што вельмі хутка я змагу абвясціць новую дату, якая больш не будзе пераносіцца".
Аднак чакаць устаноўчага з'езду не варта – працаваць па сутнасці ў рамках Еўранэста трэба да яго, заявіў еўрадэпутат.
З улікам сітуацыі Беларусі, дэлегацыя Еўрапарламента, якая наведвала нашую краіну 26-27 лютага, прапанавала стварыць спецыяльную працоўную групу па Беларусі з удзелам дэпутатаў Еўрапарламента і парламентаў партнёраў краін Усходняга Партнёрства. Плануецца, што яна будзе адсочваць сітуацыю ў Беларусі і рабіць прапановы па дэлегацыі з Беларусі.
Галоўная прычына, чаму Канферэнцыя прэзідэнтаў Еўрапарламента вырашыла адкласці ўстаноўчы з'езд Еўранэста – гэта ліст, падпісаны спікерамі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны, адзначыў еўрадэпутат. У ім спікеры настойваюць, каб Беларусь удзельнічала ў Еўранэсце на роўных. Тым часам Еўрапейскі парламент не прызнае мінулыя парламенцкія выбары свабоднымі і дэмакратычнымі і не мае афіцыйных кантактаў з беларускім парламентам.
Прэзідэнт Еўрапарламента Ежы Бузэк ў красавіку на Канферэнцыі прэзідэнтаў падасць прапановы, як вырашыць пытанне з удзелам Беларусі і працаваць далей, адзначыў еўрадэпутат.
Еўрарадыё 13:50 24.03.10
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме