11:15 03.07.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Ушанаваць памяць ахвяр палітычных рэпрэсій (Заява Прэзідыума БСДП)
Ушанаваць памяць ахвяр палітычных рэпрэсій
(Заява Прэзідыума БСДП)
Урочышча “Курапаты” – гэта сімвал трагедыі ўсіх народаў Беларусі, месца, якое не можа пакінуць абыякавым ні аднаго чалавека ў краіне, надзеленага сумленнем і годнасцю.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) лічыць, што акрамя юрыдычнага боку, які дазваляе працу рэстарана “Паедзем паядзім” у гэтыммесцы, ёсць і бок маральны, які не дазваляе жыхарам Беларусі быць абыякавымі да трагічнай мінуўшчыны сваёй Бацькаўшчыны.
Мы заклікаем улады і ўласнікаў рэстарана закрыць забаўляльную ўстанову, а на яе месцы зрабіць, як таго патрабуе грамадскасць, музей сталінскіхрэпрэсій і такім чынам ушанаваць памяць бязвінна расстраляных людзей.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) заклікае ўлады ў будучым пазбягаць падобных сітуацый.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме