19:03 21.05.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Уладзімір Някляеў: Робім рэальныя крокі па стварэнні руху


У Менску адбылося пашыранае паседжанне аргкамітэту па стварэнні Руху „За дзяржаўнасць і незалежнасьць Беларусі” пад старшынствам паэта і палітыка, былога кандыдата ў прэзідэнты краіны Уладзіміра Някляева.

У размове з карэспандэнтам Беларускага Радыё Рацыя Генадзем Барбарычам Уладзімір Някляеў сказаў, што на паседжанні былі абмеркаваны канцэптуальныя праблемы стварэння новай арганізацыі ў сучасных складаных умовах.

Уладзімір Някляеў: Я ўжо даволі працяглы час займаюся кансультацыямі і перамовамі з людзьмі, якія б маглі ўвайсці ў арганізацыйны камітэт па стварэнні грамадскай ініцыятывы „За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі”. Мы сустракаліся паасобку, невялічкімі групкамі. І вось сабраліся ў такім пашыраным складзе, каб абмеркаваць рэальныя крокі па стварэнні гэтай грамадскай ініцыятывы. Аказалася, што зазірнуўшы ў глыбіні, у перспектывы таго, што мы збіраемся рабіць, — праблем там значна больш, чым уяўлялася напачатку. І звязана гэта найперш са станам нашага грамадства. З тым, што па-сутнасці, грамадства не гатова да таго, каб асэнсаваць час, у якім яно жыве, падзеі, якія адбываюцца ў гэтым часе і сябе ў гэтых падзеях і ў гэтым часе.

Мы прыйшлі да высновы, што ў працэсе змены цывілізацый, а адбываецца зараз менавіта гэтакі працэс, цывілізацыя, да якой належыць Беларусь, — хто яе называе расейскай, хто называе – паслясавецкай, увайшла ў фазу калапса. З аналізу відно, што яна наўрад ці з гэтай фазы ўжо выйдзе. Але праблема палягае ў тым, як доўга гэта будзе цягуцца і чым яно скончыцца. Дык вось, з аднаго боку, ёсць праблема, пра якую я сказаў: праблема асэнсавання і неразумення, а гэта значыць – апатыі людзей, іх неактыўнасці. А з іншага боку, ёсць немагчымасць чакаць, бо, калі гэты працэс будзе цягнуцца 30, 50 ці 100 гадоў, то ад Беларусі проста нічога не застанецца. Дапусціць такога развіцця мы не можам. Вось мы і займаліся аналізам гэтых двух працэсаў, каб неяк разабрацца, што тут найбольш прагматычна і найбольш эфектыўна можна зрабіць. Паўдня мы праседзелі і да нейкіх высноваў прыйшлі.

РР: Можа, не сакрэт, што гэта за высновы? Як абудзіць грамадства, якое так летаргічна і трагічна заснула?

Уладзімір Някляеў: Будзем ужо гэтым займацца на практыцы, бо па мікрафонах і ў газетах ужо набудзілі.

РР: Ці дапаможа досвед 30-гадовай даўніны, калі пачалася Перабудова і грамадства само з сябе пачало ствараць рухі за перамены. Былі лідары, але была і моцная энергетыка, магма гэтага грамадскага пратэсту, жадання пераменаў.

Уладзімр Някляеў: На жаль, сёння становішча дыяметральна процілеглае. Абсалютна нямашака ў грамадства той энергетыкі, якая віравала і выбухала тады. Нават з лідарамі праблема. Бязвер’е ў магчымасць займець нейкі вынік у палітычнай дзейнасці прывяло да таго, што з апазіцыйнага, пратэстнага руху пасыходзілі найбольш амбітныя, энергетычныя людзі. І запанавала такая сярэднестатыстычная нейкая маса людзей, якія не вылучаюцца нічым на тле ўсіх астатніх актывістаў палітычнай апазіцыі, апроч таго, што яны называюцца кіраўнікамі структур. Гэта, канешне, таксама адна з праблем. І яе можна вырашыць толькі адным: актывізацыяй людзей, пад’ёмам пратэстных настрояў, з якіх і будуць вырастаць новыя людзі, новыя лідары.

РР: Можна пачуць меркаванні, што новы рух ствараецца як інструмент, які дапаможа Вам удзельнічаць у прэзідэннцкай выбарчай кампаніі. Ці ёсць такія думкі — вылучыць сваю кандыдатуру?

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме