20:00 03.12.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Улада і Алесь Белакоз: змаганне па жыцці і смерці
1 снежня мінулага года на 89 годзе жыцця не стала Алеся Мікалаевіча Белакоза, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, за сваю дзейнасць уганараванага адным з першых медалём Францыска Скарыны, заснавальнікам Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея, першага школьнага музея ў Беларусі, які займеў статус дзяржаўнага і цяпер стаў вядомым далёка за межамі Беларусі і чыніць гонар Гродзенскай вобласці.
Па жыцці Алесь Мікалаевіч, з-за сваёй адданасці Беларусі, меў складаныя адносіны як з мінулымі, так і цяперашнімі ўладамі. Іх было безліч, і іх пералік зойме шмат часу. І як сведчанне таму, вось гэты эпізод з яго жыцця, з якім можна пазнаёміцца ў Вікіпедыі.
“У году са сцэны актавай залі на сустрэчы кіраўнікоў раённых сэкцый беларускай мовы і літаратуры з 46-цю пісьменьнікамі Беларусі і студэнтамі Менску запатрабаваў, каб 80% школаў у Беларусі былі беларускімі, каб усе вышэйшыя і спэцыяльныя навучальныя ўстановы былі беларускія, каб беларуская мова была адзінай дзяржаўнай мовай у Беларусі. , якомударучыў весьці сустрэчу, жахнуўся і закрычаў: «Хопіць! Хопіць! Тушыце сьвятло, паказвайце фільм, сустрэча скончылася»”.
Святло яго жыццёвага шляху намагаюцца тушыць і цяперашнія чыноўнікі.
Пад час пахавання Алеся Белакоза прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксей Пяткевіч дзеля ўшанавання яго памяці выказаў пажаданне надаць музею яго імя. Не маючы надзеі, што чыноўнікі прыслухаюцца да думкі прафесара, мастаўлянін Васіль Клімовіч арганізаваў збор подпісаў грамадзян пад адпаведным зваротам ды накіраваў іх у мясцовы райвыканкам. Чыноўнікі не адмаўляюць чын у дзейнасці Алеся Белакоза, але яго памкненні ў гэтай справе ставяць на адзін узровень з тымі, хто спрыяў яму: старшыні мясцовага калгаса Міхалу Проньку ды старшыні райвыканкама Уладзіміру Вашко. Таму наданне музею імя чалавека, які ахвяраваў гэтай справе сваё жыцце ды зрабіў гонар не толькі раёну і вобласці, але і Беларусі, лічаць немэтазгодным. Гэткі адказ на свой зварот з адпаведнай прапановай атрымаў і жыхар мястэчка Лунна Лявон Карповіч. Па ўсяму бачна, што ў чыноўнікаў у тым плане з фантазіяй праблемы. Не так даўно з падобным зваротам аб наданні Гудзевіцкаму музею імя Алеся Белакоза выступіла Гродзенская абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), адным з заснавальнікам якой быў Алесь Белакоз, і на абласной канферэнцыі быў прыняты адпаведны зварот ды накіраваны ў Мастоўскі райвыканкам ды Гродзенскі аблвыканкам.
Адказ, які атрымаў кіраўнік Гродзенскіх сацыял-дэмакратаў Іосіф Палубятка, ад абл- і райвыканкама слова ў слова паўтараў мінулыя адказы, толькі з адной розніцай, што райвыканкам прапанаваў абскардзіць яго адмову ў вышэйстаячай інстанцыі, а аблвыканкам – у судзе.
Аднак справа на тым не спыняецца. Сацыял-дэмакраты накіравалі адпаведны зварот у Камісію па адукаці, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў РБ.
Аднак улады, якія зацята вядуць змаганне з чалавекам, які зрабіў гонар краю, нават па смерці, зноў карыстаюцца яго імем на сваю карысць.
Сёлета паплечнік і жонка Алеся Белакоза Вера Ігнатаўна Белакоз стала намінантам прэміі імя Аляксандра Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў вобласці культуры і мастацтва” за асабісты ўклад у адраджэнне, захаванне і развіццё тэхналогіі двайнога ткацтва, як элемента нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Гэтую прэмію Веры Ігнатаўне асабіста ўрычыў старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, але адмовіў у шанаванні памяці яе мужа.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме