21:10 24.11.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Убачыў свет чарговы нумар бюлетэня “Берасцейскае права” (дапоўнена)
На Берасцейшчыне ўбачыў свет чарговы нумар бюлетэня “Берасцейскае права”. У гэтым нумары размешчана інфармацыя пра парушэнні правоў чалавека і іх абарону ў розных сферах жыцця, кажа сябра Беларускага Хельсінскага камітэта, адзін з заснавальнікаў бюлетэня на Берасцейшчыне Валянцін Лазарэнкаў:
- У адпаведнасці з заявай старшыні ЦВК, якая сказала, што людзі, якія збіраюць подпісы за народны рэферэндум, дзейнічаюць не ў адпаведнасці з правам. Зборшчыкам подпісаў дадзеныя рэкамендацыі што казаць і ў якой паслядоўнасці, на якія законы спасылацца, калі яны будуць затрыманыя прадстаўнікамі РАУС.
Акрамя гэтага, кожную сераду і пятніцу з 14 да 18 можна па тэлефоне атрымаць юрыдычную інфармацыю пры парушэнні правоў чалавека. Расказваецца пра пераследз журналістаў-фрылансераў, якія даносяць да людзей праўдзівую інфармацыю, а таксама аб здачы ў арэнду часткі берага ракі Мухавец.
Беларускае Радыё Рацыя
* * *
“Брэсцкае права” інфармуе пра сітуацыю ў рэгіёне
Чарговы нумар праваабарончага бюлетэня “Брэсцкае права”, які з пачатку 2014 года выдаецца мясцовымі прадстаўнікамі Беларускага Хельсінкскага камітэта, распаўсюджаны ў рэгіёнах Брэсцкай вобласці.
Са старонак выдання грамадзяне могуць даведацца пра пераслед журналістаў-фрылансераў, якіх усё часцей прыцягваюць да адказнасці паводле артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі) або якім пракуратура выносіць папярэджанні. Сярод іх ёсць і фрылансеры з Брэста. Яшчэ адна з тэм бюлетэня – прызназнанне Камітэтам па правах чалавека ААН парушэння правоў жыхара Брэста Сяргея Лазенка. У выданні таксама даюцца юрыдычныя парады зборшчыкам подпісаў пры прэтэнзіях міліцыі і ў іншых сітуацыях.
Рэдакцыя “Брэсцкага права” звяртае ўвагу жыхароў Брэсцкага рэгіёна, што ў выпадку парушэння іх правоў яны змогуць атрымаць па тэлефоне кожную сераду і пятніцу з 14 да 18 можна юрыдычную кансультацыю.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |