17:30 28.01.2019 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
УСТАНОЎЧАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ МАГІЛЁЎСКАЙ ГАРАДСКОЙ АРГАНІЗАЦЫІ
27 студзеня адбылася ўстаноўчая канферэнцыя Магілёўскай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). Дэлегаты Кастрычніцкай і Ленінскай раённых партыйных арганізацый г. Магілёва вырашылі стварыць гарадскую арганізацыю.
Выбраны Магілёўскі гарадскі камітэт БСДП, у які ўвайшлі Дзмітрый Люнтоў (старшыня арганізацыі), Мікалай Залозны (намеснік старшыні) і Аляксандр Сердзюкоў (скарбнік арганізацыі).
Рэвізорам Магілёўскай гарадской арганізацыі БСДП стала Святлана Кляцко.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме