14:15 19.04.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
УСІХ ДА АДНАГО!
10 красавіка на першай паласе “Звязды” можна было прачытаць сэнтэнцыю міністра Сяргея Мартынава наконт санкцыяў: “Палітыка санкцый, якую вядзе Еўрапейскі саюз (так, з малой літары, у “Звяздзе”. – А. С.) у дачыненні да Беларусі, бесперспектыўная. І не таму, што нашай краіне не падабаецца палітыка ціску і прымусу, а таму, што яна з’яўляецца неэфектыўнай”.
У гэтай сэнтэнцыі мяне вельмі пацешыў другі сказ. Ну хоць бы патлумачыў калі не спадар міністр, дык галоўны рэдактар газеты паспалітаму чытачу, што Еўрапейскі Звяз хоча змусіць улады Беларусі паважаць элементарныя правы і свабоды чалавека, запісаныя ў Канстытуцыі Беларусі, у тым ліку права людзей на мірныя сходы і выказванні. І яшчэ хоча Еўразвяз змусіць улады Беларусі вызваліць з-за кратаў людзей, якія трапілі туды па палітычных матывах, за іншадумства.
Галоўны чыноўнік Беларусі спадзяваўся павесці з Еўропай торг наконт вызвалення ключавых вязняў. Ён вырашыў быў дзейнічаць паводле сцэнару 2008 года. Тады яму ўдаўся торг з вызваленнем Аляксандра Казуліна. Мала таго, ён і яго падначаленыя нават здолелі на пэўны час пераканаць еўрапейскіх палітыкаў, што ў Беларусі магчымая лібералізацыя рэжыму.
У 2010 годзе Еўропа зноў гатовая была падмануцца з лібералізацыяй. У Менску пікеты зборшчыкаў подпісаў пад нацыянальнымі і партыйнымі сцягамі, нікога не затрымліваюць, амаль усіх ахвочых быць кандыдатамі на пасаду прэзідэнта зарэгістравалі нават незалежна ад таго, сабралі яны па 100 тысяч подпісаў грамадзян ці не, кандыдаты ж у сваіх выступленнях па тэлебачанні і радыё крытыкуюць уладу... І нават сярод беларусаў толькі ўпартыя скептыкі і песімісты жылі ў чаканні чарговай хвалі рэпрэсіяў і закручвання гаек. І яны не падмануліся. А тут яшчэ выбух у Менскім метрапалітэне...
Была небяспека, што пасля крывавай нядзелі 19 снежня 2010 года і масавых пасадак менскія бюракраты зноў навяжуць Еўропе торг. Аднак еўрапейскія палітыкі зрабілі нарэшце належныя высновы з падзей 2008 года. Менскія ж чыноўнікі забылі элементарную ісціну: нельга двойчы ўвайсці ў адну і тую раку.
Вызваленне Андрэя Саннікава – гэта не акт міласэрнасці ў пасхальныя дні, гэта вынік калі не рашучай, дык даволі паслядоўнай палітыкі Еўразвязу, якую ён вядзе пасля 19 снежня.
Па-мойму, менскія бюракраты дарма спадзяюцца, што пасля вызвалення Андрэя Саннікава напруга ў адносінах паміж Бруселем і афіцыйным Менскам спадзе. Напруга, магчыма, спала б, калі б адразу, у адзін дзень былі вызвалены таксама Мікалай Статкевіч, Алесь Бяляцкі, Сяргей Каваленка і астатнія палітычныя вязні. Усе да аднаго!
У тым, што вызвалены толькі адзін Андрэй Саннікаў, праглядваецца спадзяванне менскай бюракратыі ўсё ж патаргавацца з Бруселем наконт іншых палітзняволеных. Аднак бюракраты забываюць, што мала вызваліць людзей з-за кратаў – іх трэба рэабілітаваць, каб і Саннікаў, і Статкевіч, і Бяляцкі, і іншыя маглі паўнацэнна вярнуцца ў палітыку.
І мала, па-мойму, вызваліць палітзняволеных і рэабілітаваць. Афіцыйны Менск павінен ведаць, што вучаная Еўропа, як і Злучаныя Штаты, заўсёды напагатове, і разе новых пасадак грамадзян Беларусі па палітычных матывах гатовая аднавіць санкцыі ў поўным маштабе.
Анатоль Сідарэвіч
14 сакавіка
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
27 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |