15:01 23.11.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ: З ПАЛІТЫЧНАГА ПОЛЯ СЫХОДЗІЦЬ НЕ ЗБІРАЕМСЯ
Кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў у інтэрв'ю Радыё Рацыя распавёў пра тое, чаму ён узяў удзел у выбарчай гонцы, што збіраецца рабіць на пасадзе прэзідэнта ў выпадку абрання і які мае план у выпадку фальсіфікацыі выбараў.
Кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў ідзе на выбары з лозунгам “Я прыйшоў, каб вы перамаглі”. Літаратар і грамадскі дзеяч нарадзіўся ў 1946 годзе ў Смаргоні, што ў Гродзенскай вобласці. Працаваў на беларускім тэлебачанні, кіраваў Саюзам беларускіх пісьменнікаў і беларускім ПЭН-цэнтрам, а з 2010 года ўзначаліў грамадскую кампанію “Гавары праўду”. Палітык упэўнены ў тым, што Беларусь павінна пазбавіцца ад вызначэння “апошняя дыктатура Еўропы” і стаць па-сапраўднаму сучаснай краінай.
Пра сваю выбарчую праграму і далейшую стратэгію дзеянняў Уладзімір Някляеў распавёў журналісту Радыё Рацыя.
- Калі Вы вырашылі балатавацца і адчулі, што маеце сілы дзеля гэтага?
- Даволі працяглы час я думаў пра тое, ці не ўзяцца за нейкую сур’ёзную палітычную кампанію. Не меркаваў, што гэта будзе прэзідэнцкая кампанія. Але логіка развіцця падзей, мой удзел у выбарчай кампаніі 2001 і 2006 года прывялі да такога рашэння, якое аформілася рэальна, калі была створана кампанія “Гавары праўду”, што стала рухавіком прэзідэнцкай кампаніі Уладзіміра Някляева.
- Аднак, падчас прэзентацыі праграмы “Гавары праўду” Вы казалі, што няма ў Вас такіх амбіцый ісці ў прэзідэнты. Гэта была хітрасць? Ці Вы вагаліся?
- Я не вагаўся, а ўзважваў свае магчымасці, магчымасці іншых кандыдатаў ад апазіцыіі. Не было ў мяне ўнутраных пярэчанняў, што ў тым выпадку, калі класічная апазіцыя дамовіцца і вылучыць адзінага, то я і кампанія гэтага кандыдата падтрымаем. Гэты варыянт разглядаўся на ўсіх нашых сумесных планаваннях кампаніі. Я казаў, што сам я ў прэзідэнцкіх выбарах магу і не ўдзельнічаць. Калі ж адзінага кандыдата не абралася, і мае прапановы да ўсіх патэнцыйных кандыдатаў па супрацоўніцтве “былі кінутыя ў сметніцу”, я пабачыў, што я мушу сам удзельнічаць у выбарах.
- Чым Вы лепшы за астатніх кандыдатаў? Як Вы сябе ацэньваеце?
- Тым, што ў мяне ёсць. Не нейкімі асабістымі якасцямі, якія могуць і не быць, а тым, што я зрабіў. За дзевяць месяцаў я стварыў наймацнейшую жыццядзейную ды самую актыўную грамадскую кампанію, якая пераважае па сваім уплыве ўсе даўнія партыі ды рухі. Калі гэта не практычны вынік і не доказ таго, што я ўмею рабіць палітыку, дык што тады можа быць практычным вынікам?
- Ці даеце якія-небудзь канкрэтныя абяцанні на сустрэчах з выбаршчыкамі? Натуральна, гучаць пытанні пра памер заробкаў, пенсій…
- Абяцанні, якія я магу выканаць, я раздаю: абяцанні дэмакратызацыі грамадства, рэформы палітычнай сістэмы, жорсткае разгалінаванне ўлады. А казаць, як Лукашэнка, што я ім буду плаціць 500 -1000 долараў, я не магу. Бо я кажу, што вы будзеце зарабляць столькі, колькі кожны з вас зможа зарабляць. Дзяржава будзе падтрымліваць інвалідаў, пенсіянераў. Рэформы, якія мы правядзем, дадуць магчымасць мець значна больш, чым мы маем сёння. Гэта я і абяцаю.
- Ці даеце нейкія гарантыі тым людзям, якія не зацікаўленыя ў пераменах? Чыноўнікі, дзяржслужачыя…
- Я кажу ім, што калі яны не замешаныя ў нейкіх злачынаствах, ім нічога не пагражае. Калі яны яшчэ і адмыслоўцы ў сваёй галіне – то яны будуць працягваць працаваць. Яны гэта разумеюць. Бо набрацца адразу адмыслоўцаў ва ўсіх галінах – немагчыма. Гэта не ёсць чужыя людзі. Гэтыя людзі не служылі непасрэдна рэжыму. Непасрэдна рэжыму служылі ідэалагічныя работнікі. Вось з імі мы будзем весці размову іншую. Гэта значыць - развітвацца. Няхай ідэалогію дыктатуры прапагандуюць у краінах, дзе на іх прадукцыю будзе мецца патрэба.
- То бок, Вы заяўляеце, што хочаце, каб гэтыя людзі з’ехалі?
- Я не заяўляю пра гэта. Калі яны хочуць з’ехаць – няхай едуць. Крымніальнага пераследу ніякага не будзе. Я заўляю, што іх паслугамі ў новай дэмакратычнай краіне карыстацца не будуць.
- На што Вы разлічваеце?
- Я разлічваю на тое, што трыванне людзей скончылася. Небезпадстаўная мая надзея. Я штодзень сустракаюся з дзясяткамі, сотнямі людзей. Я ведаю гэта ў колькасных адносінах. Я чакаю, што ў выпадку фальсіфікацыі выбараў, а гэта непазбежна, бо Лукашэнка ў першым туры ніяк не можа перамагчы, нашым адказам будзе мірны супраціў.
- Ці ставіце для сябе задачу набраць пэўную колькасць працэнтаў?
- Думаю, што да 17 працэнтаў, якія ў мяне ёсць, сваёй працай мы за гэты месяца дадамо 10-12 працэнтаў.
- Ці маеце план у выпадку магчымай паразы?
- Мы разумеем, што Лукашэнка ўладу не збіраецца аддаваць, калі ён застаецца ў ёй, мы будзем дзейнічаць у іншых варунках. Наша прэзідэнцкая кампанія ператвараецца ў кампанію парламенцкую. Усе нашыя штабы будуць агітаваць у гэтым выпадку за дэпутатаў у беларускі парламент. Будзем ісці эвалюцыйным шляхам. З палітычнага поля не збіраемся сыходзіць.
Радыё Рацыя
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |