22:45 31.08.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
УЛАДЫ ЧАРГОВЫ РАЗ ПАЗБЯГАЮЦЬ АДКАЗУ
Беларускія ўлады чарговы раз пазбягаюць адказу – да такой высновы прыходзяць прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Брэста.
Зварот дэмакратычных сілаў па пытанні змены закона аб масавых мерапрыемствах быў накіраваны да дэпутата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Дэпутат паведаміў, што прапановы, змешчаныя ў звароце, будуць разгледжаны ў ходзе падрыхтоўкі праекта “Аб унясенні зменаў і дадаткаў у закон Рэспублікі Беларусь аб масавых мерапрыемствах”.
Старшыня брэсцкай гарадской арганізацыі БСДП (Грамады) Ганна Канюс лічыць такі адказ фармальным:
- Што гэта абазначае? З ліста, з адказу гэта ўвогуле не расшыфроўваецца. Ці гэта будзе ініцыявана ў камісіі, ці на сесіі Палаты прадстаўнікоў, калі гэта будзе ініцыявана? Такім чынам, ці будзе яна сама ініцыяваць гэтае пытанне, ці яна яго вывучыла? Гэта чыста фармальная адпіска, да якой нават прычапіцца немагчыма.
Таксама, як адзначае старшыня гарадской арганізацыі партыі Справядлівы Свет Людміла Дзенісенка, наспела неабходнасць змены закона аб масавых мерапрыемствах цалкам, паколькі сітуацыя ў краіне складаная і нельга больш ствараць перашкодаў для публічнага выказвання думак і прапаноў насельніцтва.
Паводле Радыё Рацыя
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме