20:45 15.06.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
УЛАДАМ ПРАСЦЕЙ ГАНДЛЯВАЦЬ ПАЛІТВЯЗНЯМІ, ЧЫМ ВЫКОНВАЦЬ ПАТРАБАВАННІ МВФ
Гэтую думку выказаў у эфіры Еўрарадыё палітычны аглядальнік, бацька палітвязня Аляксандр Класкоўскі. Ён каментуе магчымае развіццё адносінаў Беларусі і Захаду.
Еўрарадыё: Ута Цапф прапануе аднаўлення дыялогу з Мінскам. Вашыя каментары?
Класкоўскі:“Я прагледзеў тыя ўмовы, якія ў праекце рэзлюцыі. Калі беларусі рэжым выканае гэтыя ўмовы, дык не трэба ніякіх рэвалюцый, гэта будзе дэмакратыя не горш, чым у Амерыцы. Тэарытычна, выдатныя ўмовы, але ведаю прыроду, менталітэт сённяшняга рэжыму, ён і сотай долі гэтага ўсяго не зробіць. Гэта з разраду такіх добрых пажаданняў”.
Еўрарадыё: Некаторыя СМІ падаюць, што Ута Цапф прапануе дыялог з Беларуссю. Але атрымліваецца, што насамрэч прапановы дыялогу пакуль няма?
Класкоўскі: “Тут ёсць спекуляцыйны падыход з боку шэрагу СМІ, надаць нейкай сенсацыйнасці, вырвалі з кантэкста гэта слова “дыялог”, бо утрыраваць і падаваць зусім бесхрыбетнай пазіцыю рабочай групы па Беларусі Парламенцкай асамблеі таксама не варта. Бо яна стараецца ісці ў рэчышчы еўрапейскіх патрабаванняў і, канешне, сёння патрабаванне нумар адзін – вызваленне палітвязняў, тут салідарная уся Еўропа і ўвесь Захад. Іншая рэч, што парламенцакя асамблея АБСЕ – гэта самая аморфная структура. Таму спадзявацца, што будзе нейкі прарыў на летняй сесіі ў Белградзе, куды паедзе Нацыянальны сход Беларусі, не выпадае. Ну паедуць там беларускія палатачнікі, яны адбарабаняць тое, што ім ў Мінску сказалі, і гэта будзе дыялог глухіх, хутчэй за ўсё”.
Еўрарадыё: Ці магчыма, што выдзяленне крэдыта ад МВФ будзе павязана з палітычнымі ўмовамі, бо некаторыя эксперты цвердзяць, што МВФ – гэта выключна эканамічная структура?
Класкоўскі:“Фармальна, гэта так, гэта фінансавая інстытуцыя. Джарвіс перавысіў бы свае паўнамоцтвы, калі б пачаў у Мінску загінаць пальцы і казаць нешта пра палітвязняў, свабоду прэсы, гэта не ягоная епархія. Фармальна, канешне. Бо насамррэч зразумела, што дэмакратычныя краіны ЗША, краіны Еўразвязу і іншыя, у прынцыпе, яны вядуць свой рэй. Не праз Джарвіса, не праз Наталлю Калядзіну, якая прадстаўляе МВФ у Беларусі, а па іншых каналах дадуць выразна зразумець беларусікм уладам, што калі яны палітвязняў не выпусцяць, то грошай не будзе”.
Еўрарадыё: Без вызваленне палітвязняў крэдыта ад МВФ не будзе і нават пры ўмове выканання эканамічных патрабаванняў МВФ афіцыйным Мінскам не дасць выніку?
Класкоўскі: “Тут павязаныя гэтыя два пытанні. Той пералік эканамічных патрабаванняў МВФ, ён ужо прымушае беларускае кіраўніцтва чухаць патыліцу, бо гэта ўжо вельмі шчэміць яго інтарэсы – гэта структурныя рэформы, зніжэнне заробкаў, прыватызацыя маёмасці, непазбежнае беспрацоўе. А тут і так ужо народ бунтуе. Таму нават, каб эканамічныя ўмовы МВФ выканаць, трэба і час і рашучасць, і палітычная воля. Таму гэта рэбус зараз страшны для беларускіх уладаў”.
Еўрарадыё: Атымліваецца, што афіцыйнаму Мінску прасцей “прадаць” палівязняў за крэдыты, чым выконваць эканамічныя патрабаванні МФВ?
Класкоўскі: “Як ні парадаксальна, але так. У 2008 г. вызвалілі Казуліна, Кіма, Парсюкевіча і “купілі” дыялог з Захадам, размарозку стасункаў і атрымалі вялікую прастору, проста бяздарна гэта ўсё змарнавалі. Рэч у тым, што выпусціць палітвячзняў – гэта не на ёту не змяніць сістэму, а разам з тым Захад з палёгкай уздыхае і адбываецца разблакаванне дыялогаў. Шчыра кажучы, паколькі гаворка ідзе пра лёс канкрэтных людзей, хай бы вызвалялі. Гэта будзе ў тым ліку вялікая маральная перамога захдняй супольнасці і дэмакратычных сілаў унутры краіны. Таму гэта будзе такім імпульсам, магутнай з’явай, каталізатарам зараз, калі мы бачым, што рэсурсы рэжыму вычарпаныя".Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме