11:00 06.06.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У польскіх левых будзе новы лідэр


Лешак Мілер ня будзе вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду старшыні Саюза левых дэмакратаў.

Пра гэта дзяячка партыі Катажына Пекарска распавяла ў інтэрвію Польскаму радыё. Паводле яе, такое абяцаньне старшыня партыі даў падчас Рэспубліканскай рады СЛД.

Новага лідэра партыі Саюз левых дэмакратаў абярэ на кангрэсе, які мае адбыцца цягам бліжэйшых двух месяцаў.

На прэзыдэнцкіх выбарах кандыдатка партыі Магдалена Агурэк сабрала ўсяго 2,5% галасоў. Катажына Пекарска мяркуе, што падчас восеньскіх парлямэнцкіх выбараў левыя могуць атрымаць нават 15% пры адной умове – калі яны аб’яднаюцца. Паводле Пекарскай, польскія левыя павінны сабрацца разам і абмеркаваць магчымасьць аб’яднаньня.

Дг

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме