14:30 07.11.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У кампаніі «Гавары праўду» цяпер два кіраўнікі

7 лістапада ў менскім гатэлі «Кроўн-Плаза» прайшоў ўстаноўчы сход грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Дэлегаты вызначыліся са структурай арганізацыі і вырашылі праблему лідэрства ў ёй.
У «Гавары праўду» будзе двайное лідэрства. Будуць працаваць два старшыні: самой кампаніі і рады кампаніі, прычым кіруючым органам стане рада.
Старшынём «Гавары праўда» аднагалосна і безальтэрнатыўна абралі Тацяну Караткевіч. Старшынём рады — таксама аднагалосна Андрэя Дзьмітрыева. На пасаду кіраўніка рады прапаноўвалі таксама і Сяргея Вазьняка. Аднак ён адмовіўся ад пасады.
Па выніках сёньняшняга сходу кіраўніцтва кампаніі падрыхтуе дакумэнты ў Міністэрства юстыцыі для афіцыйнай рэгістрацыі грамадзкай арганізацыі. Гэта будзе чацьвёртая спроба рэгістрацыі кампаніі ў Міністэрстве юстыцыі. Дарэчы першы ўстаноўчы з’езд праходзіў у гэтым жа гатэлі амаль шэсьць гадоў таму.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |