17:45 22.05.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Жодзіне затрымалі ўдзельнікаў мітынгу салідарнасці (дап)

У горадзе Жодзіне Менскай вобласці затрыманы 4 грамадскіх актывіста, якія ўдзельнічалі ў мітынгу салідарнасці з прадпрымальнікамі. Як нагадаў сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя Павел Севярынец, два падобныя мітынгі ўжо прайшлі ў Барысаве і Маладэчне.
Наступныя запланаваны ў Воршы – 31-га траўня і ў Баранавічах – 4-га чэрвеня. А 21-га траўня мітынг павінен быў адбыцца ў Жодзіне. Некалькі актывістаў аргкамітэту па стварэнні прафсаюзу „Салідарнасць” пачалі яго на мясцовым кірмашы:
– Узяўшы мегафон яны прайшліся па гандлёвых радах. Па загадзе кіраўніцтва мясцовай міліцыі іх затрымалі. На месцы быў аформлены пратакол на Івана Помаза, Алеся Абрамовіча забралі ў машыну, а чатырох астатніх павялі пад канвоем у гараддзел міліцыі Жодзіна.
На іх складзены пратаколы аб ўдзеле ў несанкцыянаваным мерпрыемстве. У выніку грамадскія актывісты Алесь Макаеў, Павел Пракаповіч, Павел Старавойтаў і Міхась Латышаў пакінуты пад арыштам да суду, які павінен адбыцца ў панядзелак 23-га траўня. Толькі Алесь Абрамовіч быў адпушчаны па стане здаро’ўя. У міліцыі адмовіліся ўзяць харчовыя перадачы для затрыманых, – адзначыў Павел Севярынец. Ён таксама падкрэсліў, што арышты адбыліся падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Папам Рымскім. „Таму тое, што адбылося ў Жодзіне – гэта дэманстратыўны плявок ў твар тым еўрапейцам, якія спадзяваліся на лібералізацыю ў Беларусі і канешне ж, плявок у твар беларусам,” – сказаў Павел Севярынец.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя
* * *
23 траўня ў Жодзіне пройдуць суды над затрыманымі прадпрымальнікамі
23 траўня ў Жодзіне пройдуць суды над затрыманымі прадпрымальнікамі, якія збіралі подпісы супраць указа №222.
Міліцыя затрымала намесніка старшыні руху салідарнасці “Разам” Алеся Макаева, актывіста руху Міхася Латышава, сябра БСДП(Грамады) Алеся Абрамовіча, актывіста БХД Паўла Пракаповіча і актывіста Маладога фронту Паўла Старавойтава.
21 траўня ў Жодзіне мусіў адбыцца мітынг, запланаваны аргкамітэтам салідарнасці з прадпрымальнікамі, але ўлады адмовілі ў яго правядзенні, як раней у Барысаве і Маладзечне. Падчас акцыі былі затрыманыя 5 чалавек. З пастарунка вызвалены толькі Алесь Абрамовіч, які меў пры сябе пасведчанне інваліда. У ізалятары часовага ўтрымання адмовіліся прыняць ваду і ежу. Якую спрабаваў перадаць Алесь Абрамовіч.
Астатніх актывістаў трымаюць за кратамі ў антысанітарных умовах да суда, які адбудзецца ў панядзелак 23 траўня. Судзіць будуць шасцярых чалавек: Алеся Макаева, Міхася Латышава, Алеся Абрамовіча, Паўла Пракаповіча, Паўла Старавойтава і Івана Памаза. Пратаколы, складзеныя на актывістаў прадпрымальніцкага руху, нічым не адрозніваюцца ад пратаколаў, якія складаліся на ўдзельнікаў іншых мітынгаў за апошні час.
Обсудить новость на Форуме
15 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |