00:30 27.11.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Воўчай Гары – воўчыя штрафы
Рэчыцкі лідэр прадпрымальніцкага руху, кіраўнік прыватнага гандлёва-вытворчага прадпрыемства “Аліда і К” Алег Шабетнік штрафаваны на 13 мільёнаў рублёў… за абыходжаньне з адыходамі ў Воўчай Гары. Пастанову на буйны штраф вынес 22 лістапада намесьнік начальніка раённай інспэкцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Сяргей Кізілаў.
Інспэкцыя выявіла ў вёсцы Воўчая Гара, дзе знаходзіцца юрыдычная адрэса прадпрыемства, кавалкі асфальту, мэталялёму, палімэрнай дахоўкі, бітай цэглы, а таксама сучкі й галінкі. Канстатуецца таксама, што прадпрыемствам “не распрацавана й не зацьверджана ва ўстаноўленым парадку інструкцыя па абыходжаньню з адыходамі вытворчасьці на тэрыторыі прадпрыемства” – такое патрабаваньне ўтрымлівае закон “Аб абыходжаньні з адыходамі”.
“Самае цікавае, што я ўжо не аднойчы пісаў на сайце “Гавары праўду!”, што раённая прыродаахоўчая інспэкцыя не рэагуе на шэраг самавольных звалак у раёне, дзе павялічваюцца гурбы сьмецьця. Выглядае, што інспэкцыя празрыста намякае, каб я ня ўмешваўся туды, куды яна ня хоча”, – кажа Алег Шабетнік.
Апрача таго, прадпрымальнік зьвяртае ўвагу, што пастанова выносілася з парушэньнямі, нібы ў “гарачцы”. Бо двор у Воўчай Гары належыць на правах уласнасьці жонцы прадпрымальніка, а не ягонаму прадпрыемству “Аліда і К”.
Прадпрымальнік мае аспрэчыць 13-мільённы штраф – ня выць жа насамрэч з-за яго ў Воўчай Гары па-ваўчынаму.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |