09:00 22.03.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Верхнядзвінску прайшла імпрэза “Ён сэрца нам сваё пакінуў”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Тараса Хадкевіча
Расказвае Валянціна Болбат, удзельніца сустрэчы:
Свае ён творы нам пакінуў
І радасць першае вясны.
Ён так любіў сваё Наддзвінне,
Што сам стаў песняю Дзвіны
“Песня Дзвіны”, менавіта так называўся і адзін з апошніх твораў нашага земляка Тараса Хадкевіча, святкаванне 100-годдзя з дня нараджэння якога адзначалася якраз ў святочныя сакавіцкія дні. Да землякоў Тараса Хадкевіча, якога вельмі любілі і паважалі ў Шайцераве, малой радзіме пісьменніка, прыехалі самыя блізкія яму людзі - сын Леанід, дачка Вета, унукі, супрацоўніца Нацыянальнай бібліятэкі І.Думанская...
Сустракалі гасцей прадстаўнікі органаў улады Верхнядзвінскага раёна, кіраўніцтва аграгарадка , настаўнікі мясцовай школы і мясцовыя жыхары, сябры “Клуба цікавых сустрэч”.
Госці пабывалі ў Шайцераўскай сярэдняй школе, дзе створаны куток, прысвечаны памяці Тараса Хадкевіча, а потым—сустрэча ў мясцовым Доме культуры, дзе гучалі ўспаміны і ўрыўкі з яго твораў у выкананні мясцовых школьнікаў, вітальныя песні.
Дзеці Тараса Хадкевіча, сын Леанід і дачка Вета, у чарговы раз прыехалі не з пустымі рукамі. Яны прывезлі матэрыялы для будучага музея свайго бацькі, які запланавана адкрыць у той хаце, дзе некалі жыла сям’я Хадкевічаў. Гэта сабістыя рэчы, рукапіс аповесці “Вяснянка”, якая напісана ў Шайцерава ў 1947 годзе, кнігі з асабістыімі подпісамі пісьменнікаў, з якімі сябраваў Т.Хадкевіч. А потым прайшла сустрэча і з сябрамі “Клуба цікавых сустрэч”, на якой , за кубкам кавы-гарбаты, ішла шчырая гаворка-успамін аб таленавітым пісьменніку і выключна шчырым і адданым сваёй радзіме чалавеку—Тарасу Хадкевічу.
Ад імя грамадскіх актывістаў раёна былі ўручаны падарункі, а тое, што сустрэча праходзіла ў святочныя сакавіцкія дні , з гэтай нагоды гучалі песні-віншаванні, вершы ў выканані мужчын, сябраў клуба.
Гасціннымі гаспадарамі пасяджэння клуба сталі сям’я Васіля і Людмілы Рудой.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |