22:45 17.08.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У ВЕРХНЯДЗВІНСКУ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫ ЗЛАДЗІЛІ “БЕНЕФІС ТАМАРЫ” (ФОТА)
--Партрэт сваёй малодшай сястры я знайшла ў Нямеччыне,--з сумам сказала Тамара Фёдараўна Кецкіна.
Для ўдзельнікаў імпрэзы “Бенефіс Тамары”, што зладзілі мясцовыя сацыял-дэмакраты і грамадскія актывісты, гэта стала поўнай нечаканасцю…
--Так здарылася, што дарогі жыцця для нашай сям’і былі вельмі цяжкімі…І развялі яны нас на доўгія гады…Сіроцтва, дзіцячы дом,голад — вось мае ўспаміны пра дзяцінства,--расказвае Тамара Федараўна, педагог ад Бога.
–Калі я прыехала да сваёй сястры ў Германію, якая воляй лёсу была закінута ў гэту краіну, і падчас вандроўкі па гораду, у краме ўбачыла партрэт маленькай дзяўчынкі са слязьмі на вачах..І перад вачыма паўстала карціна далёкага дзяцінства: гэта ж мая сястрычка! Дзяўчынка на партрэце так была падобна на маю малодшую сястру.Зараз гэта партрэт у маёй спальні.
Практычна ўсе сваё жыццё Тамара Кецкіна аддала дзецям. І звязана яно з Верхнядзвіншчынай, са школай для глухіх дзяцей, вядомасць пра якую ў былыя савецкія часы сягала далёка за межы краіны.Гэткай жа, як і раней, была і застаецца сёняшняя вядомасць і аўтарытэт Тамары Фёдараўны як унікальнага настаўніка-лагапеда. Роўных Тамары Кецкінай яшчэ трэба пашукаць.
Расказвае Валянціна Болбат, кіраўніца Верхнядзвінскіх сацыял-дэмакратаў:
---Ідэя правядзення вось такіх бенефісаў нарадзілася даўно і, у сілу магчымасцяў, мы ладзім такія імпрэзы, запрашаючы на іх людзей неардынарных, цікавых. А такіх побач---шмат.Трэба толькі іх ўбачыць…
Тамара Кецкіна—мая давераная асоба на мінулых выбарах у мясцовыя Саветы, падчас якіх яна абыйшла амаль кожную кватэру і дом. Выйшаўшы на пенсію, захапілася мастацкім вышываннем, маляваннем…І усе, што яна робіць, ці то працуючы з дзецьмі ў школе, ці аддаючыся свайму захапленню --гэта высокі прафесіяналізм.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |