10:46 14.10.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У ВЕРХНЯДЗВІНСКУ ПРАЙШЛА ІМПРЭЗА, ПРЫСВЕЧАНАЯ ДНЮ МАЦІ (ФОТА)
Каля трох дзесяткаў удзельнікаў імпрэзы , а гэта вядомыя ў горадзе жанчыны, - Валянціна Аляксандраўна Радзіёнава, маці трох сыноў, настаўніца малявання СШ№1, якая дала пуцёўку ў вялікае мастацтва не аднаму выпускніку школы, урач – жыццялюб Людміла Самадумская, вышываныя карціны якой прыводзяць у захапленне, Валянціна Мінаеўна Мядзюта –гаспадыня ад Бога, Гагалінская Людміла Васільеўна—краязнавец, гаспадыня прыватнага музея самавараў..Пра кожную з жанчын, што прысутнічалі на сустрэчы, можна расказваць бясконца... І, канешне, гераіняй імпрэзы была Яўгенія Міхайлаўна Багушэвіч і яе сын Вячаслаў, загадчык аддзела фізічнай культуры і спорту райвыканкама.
Расказвае Валянціна Болбат:
---Ладзілася гэта імпрэза, канешне, з нагоды Дня Маці. А гераіняй сустрэчы невыпадкова стала Яўгенія Міхайлаўна Багушэвіч, якая вырасціла двух добрых сыноў, для якіх заўсёды і ва ўсім была прыкладам, як і для шматлікіх вучняў тых школ , дзе ей давялося працаваць настаўніцай. Сціплая, стрыманая, інтэлігентная, такімі выхавала яна і сваіх дзяцей. А Вячаслаў, як яна кажа, стаў сямейнай “зоркай”.
---Але не толькі сямейнай,-- дадае дырэктар цэнралізаванай бібліятэчнай сістэмы раена Ала Канстанцінаўна Гендзік. --Зоркай рэспубліканскага масштабу, бо Вячаславу пашчасціла быць удзельнікам, спачатку абласной, а потым і рэспубліканскай каманд ў праекце АНТ “Бітва цітанаў”. І усе жыхары раёна з захапленнем назіравалі за тым, як разгортваліся падзеі ў далёкім французскім горадзе і, канешне, “балелі за нашых”.
Расказвае Вячаслаў Багушэвіч:
--Увогуле, усё атрымалася выпадкова, хаця спачатку я рыхтаваў дакументы для кастынгу і ўдзелу ў праекце.Але абставіны склаліся так, што я змог толькі пакінуць неабходныя паперы камісіі і, на мой погляд, шанцаў у мяне не было, бо на кастынг прыйшло больш за сотню чалавек, а адабраць патрэбна было 13. Пакінуў дакументы і паехаў з Віцебску дахаты. А калі патэлефанавалі і паведамілі, што я прыняты ў каманду, я спачатку нават не паверыў. Цяжка, канешне, было, але і уражанняў—на усё жыццё.
Кожная маці шчаслівая тады, калі шчаслівыя яе дзеці. Са святам дарагія, матулі!
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |