23:15 04.08.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У ВЕРХНЯДЗВІНСКУ АДБЫЛАСЯ ПРЭЗЕНТАЦЫЯ “ПРАЕКТА АЛЕСЯ ПУШКІНА” (ФОТА)
Грамадскія актывісты Верхнядзвіншчыны апошняе паўгоддзе скіроўваюць свае высілкі на арганізацыю сустрэч з вядомымі на Беларусі дзеячамі культуры: пісьменнікамі і паэтамі, гісторыкамі, мастакамі. Кіраўніца незарэгістраванай жаночай арганізацыі “ІніцыЯ+ТЫва”, старшыня Верхнядзвінскай раённай арганізацыі БСДП Валянціна Болбат тлумачыць, што “…неабходнасць гэтай дзейнасці абумоўлена тым, што жыццё ў невялікіх правінцыйных гарадках, дзе няма шырокага доступу да незалежных сродкаў масавай інфармацыі, дзе абмежавана магчымасць зносін з прадстаўнікамі нацыянальнай эліты, інтэрнету, дзе дастаткова жорстка абмяжоўваецца магчымасць усялякага вальнадумства, а дзейнасць ідэалагічных структур мясцовых органаў улады ўпісваецца толькі у рамкі дазволенага”. Яна лічыць, што “…такія сустрэчы будут садзейнічаць развіццю і актывізацыі грамадска-культурнага і палітычнага жыцця ў рэгіёне, запоўняць той вакуум у інфармацыі, які існуе на сёння.”
І чарговая імпрэза з Алесем Пушкіным --- з шэрагу такіх мерапрыемстваў, на якой ён прэзентаваў ”Праект Алеся Пушкіна”, сутнасць якога ў тым, каб агульнымі намаганнямі, і прапануе гэта зрабіць на прыкладзе мястэчка Бобр, дзе ён жыве, мясцовых уладаў, грамадзян, грамадска-актыўных людзей зрабіць мясціны нашага пражывання больш прыгожымі і годнымі для жыцця.
“Мерапрыемствы падобнага кшталту—гэта магчымасць, праз аўтарытэт вядомых грамадскіх дзеячоў, узняць інтарэс да беларускай культуры, мовы, гісторыі нашай краіны, пачуць кампетэнтнае меркаванне аб падзеях, што адбываюцца ў межах Беларусі, а таксама па важных старонках гісторыі, культуры, эканамічнага жыцця. Акрамя таго, такія сустрэчы будуць спрыяць і падвышэнню аўтарытэта мясцовых грамадска-палітычных арганізацый, іх пазнавальнасці для мясцовага насельніцтва, стварэнні пазітыўнага іміджу” --дадае Валянціна Болбат.Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме