18:30 03.05.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Вільні беларуская апазыцыя сустрэлася з амэрыканскім сэнатарам Джонам Маккейнам
У Вільні на Парлямэнцкім форуме за дэмакратыю дэлегацыя беларускай апазыцыі правяла перамовы з амэрыканскім сэнатарам Джонам Маккейнам.
У сустрэчы ўзялі ўдзел прадстаўнікі пяці партыяў і рухаў: АГП, БНФ, «Гавары праўду», БХД і БСДП (Грамада).
Як паведаміў «Свабодзе» адзін з удзельнікаў сустрэч, лідэр АГП Анатоль Лябедзька, апазыцыя выказвала адзіную стратэгію і тактыку дзеяньняў.
Перш за ўсё Джон Маккейн вітаў вызваленьне з турмаў Саньнікава і Бандарэнкі, распавёў спадар Лябедзька:
«Ён сказаў, што пакуль у турме знаходзіцца хоць адзін палітычны вязень, мы ня можам лічыць, што гэтае пытаньне зьнятае з парадку дня. Зьняцьце гэтай праблемы гарантуецца толькі тады, калі ў Беларусі пройдуць свабодныя выбары і калі Лукашэнка ня будзе трымацца за ўладу недэмакратычнымі сродкамі».
Паводле спадара Лябедзькі, Маккейн пацікавіўся пэрспэктывамі будучай парлямэнцкай кампаніі ў Беларусі і зазначыў, што Беларусь застаецца адным зь ягоных прыярытэтаў у Эўропе, пра які ён заўсёды гаворыць на сваіх сустрэчах, дзе толькі можна.
Маккейн пацікавіўся пэрспэктывамі будучай парлямэнцкай кампаніі ў Беларусі і зазначыў, што Беларусь застаецца адным зь ягоных прыярытэтаў у Эўропе, пра які ён заўсёды гаворыць на сваіх сустрэчах, дзе толькі можна
Анатоль Лябедзька.
Сам Анатоль Лябедзька ў часе дыскусіі зьвярнуў увагу на стратэгію «трох крокаў для Беларусі»: вызваленьне і рэабілітацыя палітвязьняў, свабодныя выбары паводле стандартаў АБСЭ і плян мадэрнізацыі для Беларусі.«Гэта тое, што павінна аб’ядноўваць і грамадзянскую супольнасьць у Беларусі, прыхільнікаў пераменаў, і міжнародную супольнасьць. Тут трэба аб’ядноўваць высілкі і намаганьні. Апрача таго, я акцэнтаваў увагу на нашай пазыцыі па выбарах, на нашай кампаніі «Сумленныя выбары без Лукашэнкі».
На парадку дня віленскага Парлямэнцкага форуму — праблема разьвіцьця дэмакратыі ва Ўсходняй Эўропе: у Беларусі, Расеі, Украіне, Малдове, Грузіі.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |