03:15 22.11.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У Віцебскай абласной арганізацыі БСДП новы кіраўнік

20 лістапада 2021 г. у Віцебску адбылася абласная справаздачна-выбарчая канферэнцыя. Старшынёй Віцебскай абласной арганізацыі БСДП абрана Таццяна Гаравая (г. Гарадок), намеснікам старшыні - Артур Манкевіч (г. Віцебск), скарбнікам Таццяна Кузіна (г. Віцебск). У склад абкама таксама ўвайшлі Галіна Чаплінская (г. Орша) і Лявон Гаравы (г. Гарадок). Рэвізорам Віцебскай абласной арганізацыі БСДП абраны Аляксандр Шчамлёў (Шумілінскі раён).


Абрана 5 дэлегатаў на ХХІ з’езд БСДП, а таксама вылучаны кандыдатуры ў склад ЦК, ЦРК, мандатнай і падліковай камісій з’езда.


Праца Віцебскай абласной арганізацыі БСДП за мінулыя два гады дэлегатамі канферэнцыі прызнана здавальняючай.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме