13:30 13.07.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Таццяны Караткевіч на Берасцейшчыне – 200 чалавек
З фармаваннем ініцыятыўнай групы ў падтрымку магчымага кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч на Берасцейшчыне ёсць пэўныя праблемы па раёнах.
Далёка не ўсе раёны на дадзены момант уключыліся ў гэтую работу, апавядае намеснік старшыні Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), актывіст кампаніі „Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў:
- Напрыклад, Ганцавіцкі і Ляхавіцкі ў спісе ніводнага чалавека няма, я думаю, што мы супольнымі намаганнямі знойдзем. Камянецкі раён, не шмат у Пружанскім раёне, канешне заўсёды ў нас быў праблемным горад Кобрын і Кобрынскі раён. Мы сёння робім дадатковыя заявы, каля 18 чалавек прыйшло да нас праз інтэрнэт.
Паводле Валянціна Лазарэнкава, на сённяшні дзень 200 чалавек ужо пагадзіліся працаваць падчас выбарчай кампаніі на Таццяну Караткевіч. Спіс ініцыятыўнай групы павінен быць пададзены не пазней 17 ліпеня.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме