09:00 02.09.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У СУВЯЗІ З ВЫЗВАЛЕННЕМ ПАЛІТВЯЗНЯЎ

У СУВЯЗІ З ВЫЗВАЛЕННЕМ ПАЛІТВЯЗНЯЎ
Заява Прэзідыума
Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) вітае вызваленне Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Мікалая Дзядка, Арцёма Пракапенкі, Юрыя Рубцова і Мікалая Статкевіча.
Вызваленнем Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Мікалая Дзядка, Арцёма Пракапенкі, Юрыя Рубцова і Мікалая Статкевіча ўлады прызналі, што ў нашай краіне ёсць палітычныя вязні, што гэтыя грамадзяне былі пазбаўлены свабоды за палітычную дзейнасць.
Выхад палітычных вязняў з месцаў зняволення стаў магчымы ў выніку салідарных дзеянняў беларускай дэмакратычнай супольнасці, а таксама міжнароднай падтрымкі яе патрабаванняў з боку міжнародных структур. Яшчэ адным немалаважным чыннікам, які змусіў улады вызваліць палітвязняў, з’яўляюцца эканамічныя праблемы дзяржавы, у значнай меры спароджаныя некампэтэнтнай палітыкай кіруючай групоўкі.
Такім чынам, вызваленне палітычных вязняў не ёсць акт добрай волі ўладаў. Гэта акт, здзейснены з меркантыльных інтарэсаў.
Выхад Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Мікалая Дзядка, Арцёма Пракапенкі, Юрыя Рубцова і Мікалая Статкевіча з месцаў зняволення не азначае, што яны сапраўды атрымалі свабоду. У Беларусі наогул няма паўнаты грамадзянскіх і палітычных свабод. Што ж датычыць вызваленых палітвязняў, дык над імі ўстаноўлены галосны нагляд, іх свабода абмежавана самым непасрэдным чынам. Яны пазбаўлены права актыўна ўдзельнічаць у грамадска-палітычным жыцці краіны. Не выключана, што ў выпадку перамены палітычнай сітуацыі яны могуць зноў стаць вязнямі.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) заклікае ўлады зняць судзімасць і цалкам рэабілітаваць раней асуджаных па палітычных матывах Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Мікалая Дзядка, Арцёма Пракапенкі, Юрыя Рубцова і Мікалая Статкевіча.
Беларускія сацыял-дэмакраты па-ранейшаму настойваюць на неабходнасці змянення палітычнага рэжыму ў краіне, няўхільнага захавання эканамічных, сацыяльных, культурных, грамадзянскіх і палітычных правоў і свабод чалавека.
30 жніўня 2015 г.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |