10:00 25.03.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У СЛУЦКУ КІРАЎНІКУ ІНІЦЫЯТЫЎНАЙ ГРУПЫ НЯКЛЯЕВА ЗРЭЗАЛІ ЗАРОБАК Ў ДВА РАЗЫ
Кіраўніцтва РУП «Мінскэнерга» са студзеня зрэзала заробак Анатолю Юрэвічу, старшаму майстру Слуцкага будаўнічага ўчастка філіяла «Мінская ЦЭЦ». У перыяд перадвыбарчай кампаніі Юрэвіч узначальваў на Случчыне ініцыятыўную групу Уладзіміра Някляева.
- Мая зарплата зменшылася з 1,5 мільёна да 827.000 рублёў, - заявіў Анатоль Юрэвіч. - У той жа час я сумяшчаю тры пасады - начальніка ўчастка, старэйшага майстра і нарміроўшчыка.
На думку Юрэвіча, такім чынам, кіраўніцтва прадпрыемства дамагаецца яго сыходу па ўласным жаданні.
Гэта не першая спроба адміністрацыі РУП «Мінскэнерга» пазбавіцца ад Анатоля Юрэвіча. У самы разгар прэзідэнцкай кампаніі, 7 кастрычніка, Юрэвічу прапаноўвалі падпісаць паведамленне аб скасаванні кантракту. Але тады Юрэвіч захаваў працоўнае месца ў сувязі з тым, што тэрмін дамовы заканчваўся 21 кастрычніка, а ў адпаведнасці з Працоўным Кодэксам кіраўніцтва павінна было папярэдзіць работніка пра гэта не менш, чым за месяц.«Праваабарончая хроніка»
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме