10:15 05.03.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Рэчыцы спалохаліся выступу па радыё дэмакратычнага кандыдата

Рэчыцкае раённае радыё “Дняпровец” не пагаджаецца без цэнзуры прапускаць у эфір зварот да выбарцаў кандыдата ў дэпутаты райсавета, прадпрымальніка, рэгіянальнага каардынатара кампаніі “Гавары праўду”Алега Шабетніка.
“Запісаць на радыё мяне запісалі, але папярэдзілі, што аддадуць у раённую выбарчую камісію, а тая – у Цэнтрвыбаркам. Будуць шукаць нейкія парушэнні.
У сваім выступе я распавёў пра “Народны рэферэндум”, ініцыяваны кампаніяй “Гавары праўду”, БНФ і рухам “За свабоду”, пра выбарнасць старшыняў выканкамаў, а таксама прэзідэнта – не больш як два тэрміны. Распавядаў і пра вяртанне да бясплатнай адукацыі. Відаць, гэта ўсё і палохае і радыё, і выбарчыя камісіі”, – сказаў службе маніторынга ГА “БАЖ” кандыдат у дэпутаты Рэчыцкага райсавета Алег Шабетнік.
Дарэчы, апрача райсавета, Шабетнік вылучаўся і кандыдатам у дэпутаты Гомельскага аблсавета па Холмецкай выбарчай акрузе №52. Аднак камісія не зарэгістравала яго, і цяпер у згаданай акрузе, дзе адзіным кандыдатам засталася начальніца абласной падатковай інспекцыі, выбары будуць праходзіць на безальтэрнатыўнай аснове.
Обсудить новость на Форуме
13 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |