23:45 12.09.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У “Раду Макея” могуць увайсці Раманчук, Кастусёў і Дзмітрыеў
"Круглы стол" Лукашэнкі і Грамадская кансультатыўная рада пры прэзідэнце - розныя рэчы, расказаў у інтэрв'ю Еўрарадыё Алег Гулак.
Еўрарадыё: Ці чулі вы пра гэтую навіну? Чаму менавіта гэтыя асобы абмяркоўваюцца і іх прапануецца ўключыць у Грамадскую кансультацыйную раду?
Гулак : Такія прапановы былі, але мне цяжка каментаваць, чаму менавіта яны. Усё ж кадравыя пытанні, склад самога савета - гэта пытанне кіраўніка Адміністрацыі. Ён запрашае туды людзей, паколькі гэта савет пры Адміністрацыі.
Еўрарадыё: Ці паўплывае гэта на дзейнасць рады? Наколькі актыўная дзейнасць гэтай рады, чым яна ўвогуле займаецца?
Гулак : Рада як рада за апошні год практычна не працавала. Іншая справа, што асобныя сябры, у прыватнасці, я магу сказаць за сябе і за некаторых іншых калег, мы ініцыявалі сходы, мы ініцыявалі, каб гэтая рада разглядала складаныя пытанні, якія зараз стаяць перад нашай краінай, у тым ліку і падзеі 19-га, ціск на СМІ, але гэтага не адбылося”.
Еўрарадыё: Але ці паўплывала гэта рада на нейкія аспекты дзяржаўнага жыцця? Хоць нешта вы маглі б назваць?
Гулак : Рада, на маю думку, змагла зрабіць пэўны ўнёсак у пытанне прадпрымальніцкай свабоды. Але яшчэ больш важнае і карыснае тое, што гэта першы досвед вельмі складаны і не просты супрацоўніцтва дзяржаўных чыноўнікаў са структурамі грамадзянскай супольнасці. Такога вопыту няма ні ў нас (грамадзянскай супольнасці), ні ў дзяржаўных чыноўнікаў. Шмат непаразумення на такім тэхналагічным узроўні, барыкаднасці ў падыходах – і гэта ўсё вялікая праблема. Мне здаецца, што карысць ад гэтага была, але досвед адмоўны мы таксама бачым і з гэтага высновы таксама можна і трэба рабіць.
Еўрарадыё: Узнікае такое адчуванне, што магчыма з прыходам гэтых новых членаў рада і стане “круглым сталом”, пра які казаў Лукашэнка. Можа, рада рыхтуецца як пляцоўка пад гэты “круглы стол”?
Гулак : У мяне таксама ўзнікала падобнае пытанне, таму я яго агучыў кіраўніку прэзідэнцкай Адміністрацыі Уладзіміру Макею і атрымаў адказ, што пытанне дыялогу “круглага стала” яшчэ не гатовае. Якая структура, якім чынам будзе весці – пытанне адкрытае. Але ў Грамадскай кансультацыйнай рады ёсць свая пляцоўка, а тыя “круглыя сталы” - дыялогі, пра якія зараз шмат гавораць, гэта асобна ад Грамадска-кансультацыйнай рады.
12.09.2011
Обсудить новость на Форуме
15 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |