13:15 15.03.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Полацку прайшоў семінар па партыйным будаўніцтве
Днямі ў Полацку прайшоў семінар па партыйным будаўніцтве. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Віцебская абласная арганізацыя БСДП.
На семінары сябры партыі разглядзелі мэты і задачы БСДП, яе структуру і выбарныя органы, абмеркавалі правы і абавязкі сяброў партыі.
Напрыканцы вучобы былі падведзены вынікі – усе ўдзельнікі адзначылі, што заняткі па партыйнаму будаўніцтву вельмі карысныя для развіцця і дзейнасці партыі.
Сябра віцебскага абкаму партыі Антон Ясіновіч адзначае, што кіраўніцтву партыі трэба і надалей планаваць правядзенне такіх мерапрыемстваў у іншых рэгіёнах краіны.
“Для мяне вельмі прыемна, што пайшоў працэс адраджэння партыі і ёсць жаданне ў партыйцаў удасканальваць свае веды. Сябры партыі сустракаюцца, адбываецца абмен думкамі, пажаданнямі і ўласнымі напрацоўкамі. Будзем рады падзяліцца методыкай правядзення такіх мерапрыемстваў і дапаможнымі матэрыяламі для правядзення такіх семінараў у іншых рэгіёнах краіны”, - адзначыў Антон Ясіновіч.Прэс-служба Віцебскай абласной арганізацыі БСДП
Обсудить новость на Форуме
14 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |