22:01 30.11.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У ПРЭЗІДЫУМЕ Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)
28 лістапада адбылося пасяджэнне Прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). Былі разгледжаны наступныя пытаньні:
АБ ПАСЯДЖЭННІ ПРЭЗІДЫУМА БСДП 26 ЛІСТАПАДА
Сябры Прэзідыума абмяняліся інфармацыяй наконт паведамлення, змешчанага на сайце БСДП 26 лістапада. З гэтага паведамлення вынікала, што 26 лістапада адбылося пасяджэнне Прэзідыума БСДП.
Было канстатавана: пра тое, што такое пасяджэнне адбудзецца, не ведалі першы намеснік старшыні БСДП, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Ігар Маслоўскі, генеральны сакратар партыі Мечаслаў Грыб, скарбнік партыі Мікалай Мяцельскі, старшыні Віцебскай, Гродзенскай абласных і Мінскай гарадской арганізацый Фёдар Муханаў, Ірына Вештард і Аляксей Сігаеў, сябар Прэзідыума ад членаў партыі Магілёўскай вобласці Ігар Барысаў. Не паведамлялася аб маючым адбыцца пасяджэнні Прэздыума таксама Анатолю Сідарэвічу, якога Анатоль Ляўковіч і Іван Анташкевіч не лічаць сябрам партыі. Не прысутнічалі на пасяджэнні 26 лістапада таксама старшыня Мінскай абласной арганізацыі БСДП Аляксандр Падойніцын і сябар Прэзідыума ад членаў партыі Гомельскай вобласці Алег Шабетнік (яны не бралі ўдзелу і ў пасяджэнні 28 лістапада).
Такім чынам, удзельнікамі пасяджэння 26 лістапада былі тры сябры Прэзідыума БСДП, што робіць яго цалкам нелегітымным.
АБ СЯБРОЎСТВЕ А. СІДАРЭВІЧА Ў БСДП
Прэзідыум БСДП разгледзеў пытанне аб сяброўстве ў партыі Анатоля Сідарэвіча. Сябры Прэзідыума былі азнаёмленыя з пратаколам пасяджэння Першамайскага раённага камітэта г. Мінска ад 21 лістапада.
Прынята да ведама, што Першамайская раённая арганізацыя БСДП, у якой А. Сідарэвіч стаіць на ўліку, і Першамайскі раённы камітэт не фіксавалі ў сваіх пратаколах спынення сяброўства ў партыі А. Сідарэвіча, не выключалі яго са спісу арганізацыі і што Першамайскі раённы камітэт, канстатаваўшы гэтыя факты, пацвердзіў сяброўства А. Сідарэвіча ў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамадзе).
Як вядома, у Міністэрства юстыцыі А. Ляўковічам і І. Анташкевічам быў дасланы пратакол пасяджэння Прэзідыума БСДП ад 31 жніўня 2010 г., у якім нібыта было канстатавана, што А. Сідарэвіч выйшаў з партыі. На падставе інфармацыі, атрыманай ад Ігара Барысава, Ірыны Вештард, Мечаслава Грыба, Фёдара Мухаанава, а таксама старшыні Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі БСДП Вячаслава Болбата, які браў удзел у пасяджэнні 31 жніўня, сябры Прэзідыума БСДП прыйшлі да высновы, што пратакол пасяджэння Прэзідыума БСДП ад 31 жніўня 2010 г., фальсіфікаваны.
Сябры Прэзідыума прынялі заяву, у якой сцвярджаецца, што Прэзідыум БСДП не мог фіксаваць і не фіксаваў у сваіх пратаколах выхад Анатоля Сідарэвіча з партыі, бо Статут партыі не дае яму такога права.
АБ РАШЭННІ МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ
Прэзідыум заслухаў інфармацыю Мечаслава Грыба аб рашэнні Міністэрства юстыцыі аб прызнанні ХІІІ з’езду БСДП нелегітымным. Паколькі гэтае адпаведнае пісьмо Міністэрства юстыцыі адрасавана Цэнтральнаму Камітэту партыі, то нейкае рашэнне па ім можа прыняць толькі Цэнтральны БСДП. З тае прычыны, што склікаць пасяджэнне ЦК у бліжэйшы час немагчыма і што ў сілу вядомых прычын яшчэ ніводная партыя не аспрэчыла рашэнне Міністэрства юстыцыі ў судзе, было прынята рашэнне прыняць інфармацыю М. Грыба да ведама. Адначасна сябрам партыі, якія пражываюць у Магілёўскай вобласці, было рэкамендавана звярнуцца ў Міністэрства юстыцыі з просьбай, каб яно ў пісьмовай форме растлумачыла механізм абрання дэлегатаў на партыйны з’езд ад незарэгістраваных абласных арганізацый.
АБ ПАСЯДЖЭННІ ЦК БСДП І З’ЕЗДЗЕ ПАРТЫІ
Заслухаўшы Ігара Маслоўскага, Прэзідыум вырашыў склікаць пасяджэнне Цэнтральнага Камітэта БСДП 23 студзеня 2011 г.
У парадак дня ЦК прапануецца ўключыць наступныя пытанні: 1) аб выніках прэзідэнцкай выбарчай кампаніі; 2) аб платформе партыі да парламенцкіх выбараў; 3) аб ХІІІ з’ездзе БСДП; 4) рознае.
Мяркуецца, што ў парадак дня З’езду будуць уключаныя тыя ж пытанні, якія разглядаліся 10 кастрычніка: 1) справаздача Цэнтральнага Камітэта; 2) справаздача Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі; 3) аб змяненнях у Выбарчым рэгламенце БСДП; 4) аб змяненнях і дапаўненнях у Статут БСДП; 5) выбары Цэнтральнага Камітэта і Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі.
АБ ПАВОДЗІНАХ А. ЛЯЎКОВІЧА
Абмеркаваўшы даклад Ірыны Вештард аб паводзінах Анатоля Ляўковіча, Прэзідыум БСДП пастанавіў выказаць яму недавер. Заява з матывіроўкай гэтай пастановы будзе апублікавана.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |