10:45 01.05.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У ПРЭЗІДЫУМЕ БСДП

29 красавіка адбылося пасяджэнне Прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).

Прэзідыум абмеркаваў пытанне аб выніках выбараў у мясцовыя саветы.

Прэзідыум БСДП выказаў удзячнасць усім сябрам партыі за ўдзел у палітычнай кампаніі “Выбары дэпутатаў у мясцовыя саветы” 25 красавіка 2010 г.

Сябры Прэзідыума павіншавалі Віктара Міхасёва з абраннем чацвёрты раз запар дэпутатам Бараньскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Прэзідыум БСДП лічыць выбарчую кампанію і самі выбары несвабоднымі, недэмакратычнымі і непразрыстымі.

Як вядома, намеснік старшыні БСДП Валеры Фралоў заявіў аб выхадзе з Палітычнай Рады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

Прэзідыум БСДП дэлегаваў у склад Палітрады АДС сябра Цэнтральнага Камітэта партыі, дэпутата Бараньскага гарадскога Савета дэпутатаў Віктара Міхасёва.

3 жніўня г. г. заканчваецца тэрмін паўнамоцтваў Цэнтральнага Камітэта, выбранага ў 2008 годзе.

Вырашана, што дату правядзення ХІІІ з’езду БСДП вызначыць  Цэнтральны Камітэт БСДП,  пасяджэнне якога адбудзецца 27 чэрвеня.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме