19:30 14.08.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У ПОЛАЦКУ ПРАЙШЛА ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ПРАЕКТУ “ПРАГРАМА 40+….”

Удзельнікамі прэзентацыі “Праграмы 40+…” сталі прадстаўнікі  грамадскіх аб’яднанняў з Полацку і Наваполацку, Віцебску і Оршы, Верхнядзвінску і Паставаў… 25 грамадскіх актывістаў прынялі ўдзел у абмеркаванні праблемы, якая тычыцца не толькі жанчын---захворвання на рак малочнай залозы.Падчас прэзентацыі выступіла урач, кіраўнік незарэгістраванага бацькоўскага аб’яднання “Дрэва жыцця” Таццяна Сідарэнка, сукаардынатар праекту па Віцебскай вобласці Алена Фаміна, якой самой прыйшлося перажыць гэту цяжкую хваробу... Вяла прэзентацыю Валянціна Болбат:

  --Да гэтай прэзентацыі мы падрыхтавалі дастатковую колькасць рознага матэрыялу па гэтай праблеме. І, безумоўна, фільмы з удзелам галоўнага мамолага краіны, доктара медыцынскіх навук, прафесара  Леаніда Путырскага — выключныя па свайму ўздзеянню матэрыялы.

Удзельнікі прэзентацыі выказалі шэраг каштоўных прапаноў не толькі аб тым, што патрэбна рабіць у напрамку больш эфектыўнай інфармацыйнай працы па праблеме раку малочнай залозы, але і увогуле па тых фактарах, якія адмоўна ўплываюць на здароўе чалавека: няпростай экалагічнай абстаноўцы, зніжэнні вартасці маральных каштоўнасцяў у грамадстве, а таксама больш шырока супрацоўніцтва з органамі ўлады і медыцынскімі работнікамі, змякчэння беларускага заканадаўства адносна дзейнасці грамадскага сектару.

Другая частка сустрэчы, як назвалі яе ўдзельнікі, была “для душы”: экскурсія па Дому рамёстваў і нацыянальных культур, дзе размешчаны выставы работ Нінелі Счаснай, вядомага полацкага фотамайстра Эрнэста Цецярэўскага, разьбяра па дрэву Валянціна Нагорнага.

Прызнаны агульнавядомы факт—добрыя эмоцыі уплываюць не толькі на настрой чалавека, але і яго здароўе.

Polack prezentac 640   

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме