01:00 31.10.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У НЯДЗЕЛЮ УШАНАВАННЕ ПАМЯЦІ МІХАСЯ ТКАЧОВА (ДЗЯДЫ-2010)

У нядзелю 31 кастрычніка, у 9 гадзін 30 хвілін на Ўсходніх (Маскоўскіх) могілках адбудзецца ўскладанне кветак на магілу першага старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) прафесара Міхася ТКАЧОВА, які памёр у гэты дзень у 1992 годзе.

    *  *   *

                                                     Дзяды-2010

Традыцыйнае жалобнае шэсце ў Курапаты пройдзе ў нядзелю, 31 кастрычніка. Акцыю ладзіць Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ. Мінгарвыканкам дазволіў акцыю.

Збор удзельнікаў шэсця і мітынгу запланаваны на 10:30 на пляцоўцы каля гадзіньнікавага заводу (станцыя метро «Парк Чалюскінцаў»).

Шэсце пачнецца аб 11-й гадзіне і пройдзе праспектам Незалежнасці, вуліцамі Каліноўскага, Сядых, Гамарніка, Мірашнічэнкі.

Пачатак мітынгу ў Курапатах заплянаваны на 14:30.
Радыё Свабода
 

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме