00:15 13.05.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Маладэчне прайшоў «антысьвінскі» пікет
У Маладэчне насупраць райвыканкаму прайшоў несанкцыянаваны пікет супраць будаўніцтва сьвінакомплексаў у Маладэчанскім раёне.
На каардынатара БХД па Менскай вобласьці Паўла Пракаповіча і старшыню Барысаўскай арганізацыі БСДП (Грамада) Алеся Абрамовіча міліцыянты склалі адміністратыўныя пратаколы за парушэньне правілаў правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
Пікет, у якім бралі ўдзел каля васьмі чалавек, доўжыўся сорак хвілінаў. Удзельнікі трымалі плякаты «Не сьвінству ўладаў!», «Хто адкажа за зьнішчаную экалёгію?» і іншыя. У пікеце таксама бралі ўдзел актывісты экалягічнай ініцыятывы «Кошт жыцьця», якія трымалі расьцяжкі «Не будаўніцтву сьвінарніка» і «Будуючы сьвінарнік, капаеце сабе магілу».
Каардынатар БХД па Менскай вобласьці Павал Пракаповіч падаваў заяўку на правядзеньне пікету, але ўлады не далі дазволу.
«Тое, як яны будуюць гэтыя сьвінарнікі, для нас абсалютна непрымальна. Людзей яны не пытаюцца і фармальна ставяцца да правядзеньня грамадзкіх слуханьняў. На слуханьні яны запрашаюць чыноўнікаў, якія займаюць усе месцы ў залях. А ў людзей няма магчымасьці выказацца, бо слуханьні праводзяць у маленькіх залях. Яны ставяцца да людзей нахабна. І нахабна сьцьвярджаюць, што ўжо ўсё вырашана, ёсьць указ прэзыдэнта. Маўляў, „нам патрэбна сьвініна“. А тое, што будзе забруджана паветра, глеба, вада — нікога зь іх не хвалюе. Яны наўпрсот эканомяць на здароўі людзей, на нашай прыродзе. Яны не разглядаюць альтэрнатыўныя варыянты будаўніцтва гэтых сьвінакомплексаў. Таму трэба ратаваць сытуацыю. Мы прасілі, каб нехта выйшаў з райвыканкаму, адказаў на пытаньні. Але ніхто, на жаль, нават ня выйшаў, мы не дачакаліся ўладаў», - сказаў карэспандэнту Свабоды Павал Пракаповіч.
Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі № 220 ад 1 чэрвеня кампанія «Вялес-Міт» пабудуе два сьвінакомплексы на сто тысяч галоў кожны ў Маладэчанскім раёне непадалёк ад вёсак Соўлава і Палачаны. Комплексы пабудуюць на працягу 2015–2018 гадоў.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме