03:30 17.12.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Магілёве збіраюць подпісы супраць дарожнага падатку
Магілёўскія актывісты збіраюць подпісы супраць падатку на допуск аўтамабіляў да дарожнага руху не толькі ў інтэрнэце, але і на вуліцах гораду. Як паведаміў адзін з ініцыятараў збору подпісаў, намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Барысаў, падатак, зацверджаны сёння беларускімі дэпутатамі, несправядлівы і не мае прававых падставаў.
Ігар Барысаў:
- Калі казаць на прыкладзе еўрапейскіх краін дабрабыту, то там такога паняцця няма: калі ў цябе ёсць машына – то плаці падатак. Там ёсць падаткі на раскошу – калі ў цябе ёсць дарагая машына, якая-небудзь Ферары, то плаці за яе. А тут проста ўдар па сярэдняму класу. У нас у Беларусі каля 3 млн. 800 тыс. аўтамабіляў. Гэта практычна больш чым 30 адсоткаў грамадзян валодае аўтамабілямі.
Сёння дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні законапраект, які ўводзіць дзяржаўную пошліну за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Падатак будзе спаганяцца з усіх уладальнікаў транспартных сродкаў, як фізічных, так і юрыдычных асоб. Велічыня падатку будзе залежыць ад віду і масы транспартнага сродку. Яе памер складзе ад 3 да 25 базавых велічынь. Запланаваныя даходы ад збірання падатку складуць адзін трыльён 600 мільярдаў рублёў. Гэтыя сродкі, як абяцаюць улады, будуць размеркаваны пароўну паміж рэспубліканскім і мясцовымі бюджэтамі і накіраваны на рамонт і будаўніцтва аўтадарог.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Ігар Барысаў:
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |