14:45 30.04.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Магілёве сацыял-дэмакратам адмоўлена ў правядзенні першамайскай дэманстрацыі

Пра гэта паведаміў старшыня раённай арганізацыі Ленінскага раёна Магілёва Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Дзмітрый Люнтоў.
Сацыял-дэмакраты мелі намер зладзіць дэманстрацыю ад парка 40 год Перамогі па вуліцы Ленінскай да плошчы Славы, аднак намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Андрэй Кунцэвіч у сваім адказе спаслаўся на тое, што ўсе дэманстрацыі і вулічныя шэсці ў Магілёве, арганізатарамі якіх з’яўляюцца прафсаюзы, грамадскія арганізацыі, палітычныя партыі, а таксама звычайныя грамадзяне, праводзяцца на правым баку вуліцы Чалюскінцаў ад д.62 да д.64а.
Дзмітрый Люнтоў кажа, што мэтай заяўленай дэманстрацыі быў пратэст супраць Дэкрэта №3 “Аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства”, абарона працоўных, сацыяльных і палітычных правоў грамадзян Беларусі, а таксама святкаванне Міжнароднага дня салідарнасці працоўных у барацьбе за свае правы.
- Рашэнне гарвыканкама чакаемае. Шкада, што ўлада не бачыць людзей, якія думаюць інакш, а таксама адсылаюць іх праводзіць дэманстрацыю ў рэзервацыю на ўскраек горада, дзе ніхто яе і не ўбачыць. 1 траўня для сацыял-дэмакратаў свята, бо ўзнікла яно дзякуючы простым рабочым, якія змагаліся за свае правы, - кажа сацыял-дэмакрат.
Нагадаем, што ў Магілёве за апошнія два гады не было дазволена ні аднаго масавага мерапрыемства з удзелам апазіцыі, у тым ліку ў вызначаным гарадскімі ўладамі месцы – на пляцоўцы стадыёна “Хімік”, па вуліцы Чалюскінцаў 64В.
Обсудить новость на Форуме
13 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |