11:45 11.09.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У Магілёве невядомыя пракалолі шыны аўтамабіля маці Ігара Барысава

Агулам на шынамантажы налічылі 16 праколаў.

Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Барысаў.

- Здарэнне адбылося 8 верасня. Мая маці вярталася з працы і заўважыла, што аўтамабіль стаіць на паркоўцы не на шынах, а на дысках. 9 верасня я напісаў заяву ў міліцыю ў сувязі з інцыдэнтам, - кажа Ігар Барысаў.

Сацыял-дэмакрат адзначае, што аўтамабіль “Аўдзі” з’яўляецца сямейным, і ён ім таксама карыстаецца час ад часу. Машына стаяла на паркоўцы і нікому не замінала. Іншыя аўтамабілі не былі пашкоджаны.

- За некалькі дзён да інцыдэнту да маёй маці прыходзілі на працу супрацоўнікі спецслужбаў і цікавіліся, калі з ёй будзе перазаключаны працоўны кантракт, аднак яны спазніліся на 1 дзень. Пра гэты выпадак з’явіўся артыкул на сайце ПЦ “Вясна”. Верагодна, што праколатыя шыны на сямейным аўтамабілі з’яўляюцца помстай за тое, што прыход “чэкістаў” на прадпрыемства стаў вядомы ўсім, - працягвае Барысаў.

Нагадаем, што пад пільную ўвагу намеснік старшыні БСДП Ігар Барысаў патрапіў пасля таго, як быў затрыманы ў ліпені бягучага года інспектарамі ДАІ з накладамі незалежных газет “НАШ Магілёў” і “Сацыял-дэмакрат”. Агулам міліцыянты канфіскавалі 11 800 выданняў. Суд пастанавіў выданні канфіскаваць, а сацыял-дэмакрату выплаціць штраф у памеры 4,5 мільёнаў рублёў за распаўсюд выданняў. На дадзены момант прысуджаны судом штраф абскарджваецца ў Магілёўскім абласным судзе.

/images/barysau-igar-auto-1.jpg

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме