17:46 30.03.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Магілёве моладзь БСДП правяла круглы стол, які быў прысвечаны Дню Волі
25 сакавіка ў Магілёве адбыўся круглы стол на тэму “Роля Беларускай Народнай Рэспублікі і Беларускай Сацыялістычнай Грамады ў фармаванні беларускай дзяржаўнасці. Сучасны погляд”. Арганізатарам круглага стала выступіў аргкамітэт сябраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) г. Магілёва.
У працы круглага стала ўзялі ўдзел каля 20 чалавек, пераважна сябры БСДП і прафсаюза радэёэлектроннай прамысловасці.
Падчас круглага стала былі заслуханы два даклады на тэмы: “БСГ і Антон Луцкевіч” і ”БНР. Невядомыя старонкі гісторыі”. Дакладчыкамі па гэтых тэмах выступілі старшыня камісіі па асноўных каштоўнасцях БСДП Ігар Барысаў і студэнт гістарычнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Станіслаў Кавалеўскі.
У сваім дакладзе Станіслаў Кавалеўскі прывёў шэраг малавядомых фактаў аб дзейнасці ўраду БНР і яго дасягненнях. Ігар Барысаў, робячы даклад, акцэнтаваў сваю ўвагу на асобе ідэйнага правадыра БСГ Антона Луцкевіча, прыводзіў факты з ягонай біяграфіі, агучваў дагэтуль малавядомыя праекты, распрацаваныя гэтым таленавітым грамадскім і палітычным дзеячам.
Абмяркоўваючы даклады, удзельнікі круглага стала праводзілі паралелі з сучаснасцю. Яны адзначалі, што ідэал палітычнага і сацыяльнага ладу, заяўлены ва ўстаноўчых дакументах Беларускай Народнай Рэспублікі, у сучаснай Беларусі не дасягнуты.
Наступнае, што плануюць правесці актывісты БСДП (Грамады) ў Магілёве, – гэта адсвяткаваць 1 траўня ў сацыял-дэмакратычных традыцыях.
Прэс-служба аргкамітэта Магілёўскай гарадской арганізацыі БСДП
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |