01:30 20.07.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У МАГІЛЁВЕ ПАТРАБУЮЦЬ УВЕСЬЦІ ЗНАКІ «ДАЗВОЛЕНА/ЗАБАРОНЕНА ПЛЯСКАЦЬ У ЛАДКІ»
У Магілёве зьбіраюць подпісы пад зваротам да ўлады, каб тая ўвяла новыя знакі. Іх два — «Забаронена пляскаць у ладкі» і «Дазволена пляскаць у ладкі». Ініцыятар збору подпісаў, журналіст і актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Ігар Барысаў, прапануе чыноўнікам і ўзоры знакаў.
Як лічыць актывіст, новыя знакі дапамогуць грамадзянам засьцерагчыся ад адміністрацыйных правапарушэньняў ды ад удзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах зь неабгрунтаванымі аплядысмэнтамі.
«Мы хочам паказаць тым людзям, якім будзем падаваць сабраныя подпісы, абсурднасьць сытуацыі, якая існуе ў Беларусі, калі за плясканьне ў ладкі людзям даюць „суткі“. Цікава будзе дачакацца іх афіцыйных адказаў на нашу ініцыятыву», — тлумачыць сэнс збору подпісаў Ігар Барысаў.
Пакуль актывіст зьбірае подпісы, міліцыянты спрабуюць правесьці зь ім прафіляктычную гутарку. Для гэтага сёньня да яго прыходзіў курсант Магілёўскага каледжу міліцыі.
«Яго прозьвішча Дзянісаў. Ён намагаўся папярэдзіць мяне пра недапушчальнасьць супрацьпраўных дзеяньняў. Мяне гэта абурыла. На якіх падставах, пытаюся, вы зьяўляецеся і нечага ад мяне патрабуеце? Я што, злачынец? Тады выклікайце позвай, будзем гаварыць. Ён на гэта адказаў: „Калі вы гуляеце ў спортлато, то лічыце, што выйгралі візыт міліцыі дадому“. Гаворку з будучым міліцыянтам я на гэтым спыніў», кажа Ігар Барысаў.
Прафіляктычную гутарку таксама намагаліся правесьці з магілёўскімі актывістамі Валадаром Цурпанавым і Крысьцінай Шацікавай. Гутаркі з участковымі ня выйшла. Актывісты запатрабавалі выклікаць іх позвамі ў міліцыю.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме