19:17 22.07.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Мінску ў склад выбарчых камісій патрапілі тры дэмакраты
Пра гэта паведаміў адзін з каардынатараў кампаніі “Права выбару-2015” Дзяніс Садоўскі, які прысутнічаў на сумесным пасяджэнні прэзідыума Мінскага гарсавета і Мінскага гарвыканкама, дзе зацвярджаўся склад выбарчых камісій.
Са словаў Садоўскага ў Мінскую гарадскую выбарчую камісію патрапіў сябра Партыі БНФ Зміцер Каспяровіч.
У склад Заводскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі патрапіла сябра Цэнтральнага камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Надзея Шомчанка, а ў склад Савецкай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі увайшоў прадстаўнік Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Суарэс.
Дзяніс Садоўскі адзначае, што зацверджаны гэтым разам склад выбарчых камісій на 60-65% супадае са складам, які быў на мінулых выбарах.
- У камісіях адны і тыя ж людзі, якія маюць дачыненне да фальсіфікацыі выбараў. Апроч таго, на пасяджэнні чыноўнікі і дэпутаты палічылі, што апазіцыйныя партыі вылучылі сваіх прадстаўнікоў у апошнія дні, што з’яўляецца фармалізмам і спробай заявіць пра сябе, хаця ніякага парушэння ў гэтым няма. Адмаўляць ва ўваходжанні ў склад выбарчых камісій іншым дэмакратычным актывістам не было прычыны, - кажа Дзяніс Садоўскі.
Нагадаем, што агулам суб’екты кампаніі “Права выбару-2015” вылучалі ў склад тэрытарыяльных і абласных выбарчых камісій 23 сваіх прадстаўнікоў. З іх толькі тры чалавекі былі ўключаны ў склад камісій – два прадстаўнікі ад Партыі БНФ і адзін ад БСДП.
Прэс-служба кампаніі назірання "Права выбару-2015"
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
14 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |