19:15 21.01.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У Мінску прайшла вечарына памяці Міхася Чарняўскага (фота)














Слыннага археолага і гісторыка не стала два гады таму.

Напярэдадні вечарыны, 18 студзеня, адбылося асвячэнне помніка айцом Яўгенам Усошыным на малой радзіме Чарняўскага — у вёсцы Круці на Мядзельшчыне. Аўтар помніка — скульптар Алесь Шатэрнік. На гэты помнік сабралі сродкі сябры і прыхільнікі Міхася Чарняўскага.

На вечарыне, якая сабрала некалькі дзясяткаў чалавек, прысутнічалі сваякі Міхася Міхайлавіча, мастак Алесь Марачкін, археолаг Эдвард Зайкоўскі, рэжысёр Валерый Мазынскі ды іншыя славутыя сябры гісторыка.

Падчас імпрэзы адбылася прэзэнтацыя фільма “І выберу Радзіму” Валерыя Мазынскага. Выступілі сябры Чарняўскага і ўдзельнікі дакументальнай стужкі. Акрамя таго прагучалі песні вядомых музыкаў Андрэя Мельнікава і Таццяны Грыневіч.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме