09:15 26.07.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Мінску прайшла V-ая сацыял-дэмакратычная акадэмія БСДП
У ёй прыняла ўдзел больш за 30 актывістаў і прыхільнікаў партыі.
24-25 ліпеня 2021 г. прайшла традыцыйная для Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) сацыял-дэмакратычная акадэмія.
Яе мэтай з'яўляецца ўзвышэнне ведаў пра сацыял-дэмакратыю і існуючыя ў грамадстве палітычныя і сацыяльны-эканамічныя праблемы.
У якасці трэнераў выступілі старшыня БСДП Ігар Барысаў, кіраўнічка рабочай групы "Жанчыны БСДП" Марыя Рудакоўская, гісторык Анатоль Сідарэвіч, кандыдат геаграфічных навук Генадзь Рыдзеўскі, намеснік старшыні Беларускага Кангрэсу Дэмакратычных Прафсаюзаў Сяргей Антусевіч, а таксама прадстаўніца ініцыятывы "Актыўным быць файна" Валерыя Малаковіч.
Напрыканцы мерапрыемства Вольга Рахманава прэзентавала палітычную настольную гульню "Палітовічы". Яна была перададзена на ўсе партыйныя офісы БСДП у Брэст, Віцебск, Гродна, Гомель, Магілёў і Пінск. Аматары настольных гульняў могуць таксама пагуляць у яе на сталічным партыйным офісе.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме