15:30 20.01.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Мінску адбылася жаночая канферэнцыя

18 студзеня адбылася Жаночая канферэнцыя Мінскай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).
У ёй прынялі ўдзел 10 сацыял-дэмакратак Мінска, а таксама старшыня Мінскай гарадской арганізацыі БСДП Анатоль Сідарэвіч і намеснік старшыні Аляксей Сігаеў.
Сябар Мінскага гарадскога камітэта партыі Жанна Семянтовіч прэзентавала ўдзельніцам канферэнцыі працу ініцыятывы “Жанчыны БСДП”. Было абмеркавана пытанне аб стварэнні ў партыі рабочай групы “Жанчыны БСДП”. Удзельніцы канферэнцыі пазнаёміліся з праектам палажэння аб групе і рэгламенту рабочай групы “Жанчыны БСДП”.
Мінскіх сацыял-дэмакратак натхняе магчымасць працаваць у адзінай камандзе. Яны выказалі пажаданне, каб былі праведзены трэнінгі па камп’ютарных тэхналогіях і наладжаны моўныя курсы. Таксама была выказана неабходнасць працаваць з насельніцтвам дзеля вырашэння мясцовых сацыяльна-эканамічных праблемаў. У прыватнасці, для Мінска вельмі актуальнаю стала праблема так званага ўшчыльнення забудоў.
На канферэнцыі была створана каардынацыйная рада Мінскай гарадской рабочай групы “Жанчыны БСДП”. Каардынатаркай групы стала Жанна Семянтовіч. У склад рады ўвайшлі Вікторыя Пашкоўская і Аляксандра-Вольга Тыгрыцкая.
Быў разгледжаны план працы гарадской рабочай групы “Жанчыны БСДП” на 2014 год. Бліжэйшая новая сустрэча мінскіх сацыял-дэмакратак будзе прымеркавана да Міжнароднага дня жанчын 8 Сакавіка.
Обсудить новость на Форуме
13 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |