09:00 13.03.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Мінску адбудзецца вечарына памяці Міхася Ткачова
Таварыства беларускай мовы і грамадска-культурная кампанія “Будзьма” запрашае на вечарыну памяці беларускага гісторыка, палітычнага дзеяча Міхася Ткачова. Мерапрыемства пройдзе ў панядзелак на сядзібе ТБМ (г.Мінск, Румянцава/13) а 17.30 гадзіне.
Удзельнік устаноўчага сходу Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Віктар Ярашук, узгадвае, што Міхась Ткачоў вельмі паважна адносіўся да людзей:
- Разумееш, што гэты чалавек, тое, што гаворыць, ён пра гэта думае. Было вельмі прыемна з ім. Заўсёды падыходзіў, пытаўся, як там, Віктар, справы ў Пінску, як людзі жывуць, што, як? Гэта чалавек, якому было цікава ўсё. Калі адыйшоў Міхась Аляксандравіч, то, безумоўна, гэта было нечакана для ўсіх.
Міхась Ткачоў адзін з арганізатараў і першы кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады. Прафесар, аўтар болей за 200 навуковых прац, выкладаў ў Гродзенскім універсітэце. Так сталася, што сёлета споўніліся ягоныя 70-я ўгодкі і 20-я гадавіна, як Міхася Ткачова не стала.
Зміцер Кісель, Радыё Рацыя
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |