17:02 15.04.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Мінгарвыканкам пададзена Заяўка на правядзенне «Чарнобыльскага шляху»
Заяву ў гарвыканкам падпісалі прадстаўнікі Аб`яднанай грамадзянскай партыі ДзмітрыйКавалгін, грамадскага аб`яднання «Экадом» Таццяна Новікава, Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Анатоль Сідарэвіч, аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі.
Як паведаміў Садоўскі, арганізатары просяць гарадскія ўлады дазволіць збор удзельнікаў акцыі 26 красавіка ў 18.00 на пляцоўцы каля кінатэатра «Кастрычнік», затым шэсце па вуліцы Сурганава да парку Дружбы Народаў, дзе плануецца правесці мітынг. Акцыя павінна завяршыцца ўскладаннем кветак да памятнага знака ахвярам Чарнобыля. У заяўцы ўтрымліваецца просьба вызваліць для ўдзельнікаў шэсця адну паласу праезнай часткі і забяспечыць магчымасць выкарыстання гукаўзмацняльнай апаратуры на мітынгу ў парку.
Згодна з заканадаўствам адказ на заяўку гарвыканкам павінен даць не менш як за пяць дзён да даты правядзення акцыі.
«Чарнобыльскі шлях» — вулічная акцыя, якую праводзіць беларуская апазіцыя штогод з 1988 года ў Мінску ў фармаце шэсця, якое завяршаецца мітынгам прадстаўнікоў дэмакратычных сіл. Выключэнне склаў 2011 год, калі сталічныя ўлады ўпершыню забаранілі акцыю ў традыцыйнай форме.
Обсудить новость на Форуме
15 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |