22:00 22.03.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У Мікашэвічах узгадалі пра Кастуся Каліноўскага

У Мікашэвічах узгадалі пра Кастуся Каліноўскага 34 хвіліны таму Выдрукаваць Пракаментаваць (0) Падзяліцца Мікашэвіцкія сябры сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і актывісты кампаніі “Гавары праўду” напомнілі жыхарам горада пра 151-ую гадавіну са дня смерці на шыбеніцы нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. У людных месцах горада былі развешаны партрэты Кастуся Каліноўскага з неўміручымі словамі: “Каго любіш? – Люблю Беларусь! – То ўзаемна!” На іншых улётках з партрэтам Каліноўскага быў надпіс: “Гонар Беларусі!” Кастусь Каліноўскі – барацьбіт за незалежнасць, нацыянальнае адраджэнне Беларусі, кіраўнік вызвольнага паўстання ад расейскай акупацыі 1863-64 гадоў. Ваенна-палявым судом асуджаны i публiчна павешаны на гандлёвай плошчы Лукiшкi ў Вiльнi. 20150322_133940.jpg 20150322_135758.jpg 20150322_140835.jpg 20150322_143015.jpg 20150322_143454.jpg Беларускае Радыё Рацыя Падзяліцца

Чытай больш на:









У Мікашэвічах узгадалі пра Кастуся Каліноўскага

Мікашэвіцкія сябры сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і актывісты кампаніі “Гавары праўду” напомнілі жыхарам горада пра 151-ую гадавіну са дня смерці на шыбеніцы нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. У людных месцах горада былі развешаны партрэты Кастуся Каліноўскага з неўміручымі словамі: “Каго любіш? – Люблю Беларусь! – То ўзаемна!” На іншых улётках з партрэтам Каліноўскага быў надпіс: “Гонар Беларусі!”

Кастусь Каліноўскі – барацьбіт за незалежнасць, нацыянальнае адраджэнне Беларусі, кіраўнік вызвольнага паўстання ад расейскай акупацыі 1863-64 гадоў. Ваенна-палявым судом асуджаны i публiчна павешаны на гандлёвай плошчы Лукiшкi ў Вiльнi.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме