17:15 17.10.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У Мікашэвічах сабрана больш за 100 подпісаў за рамонт дарогі











У Мікашэвічах сацыял-дэмакраты сабралі больш за 100 подпісаў за рамонт дарогі

Ініцыятарам звароту да мясцовых чыноўнікаў стаў старшыня Лунінецкай раённай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Леанід Дубаносаў.

У сваім звароце жыхары адзначаюць, што ў горадзе Мікашэвічы на значнай часткі вуліц (Міра, Цэнтральная, Бэзавая, Рабінавая, Нядзьвецкага, Брэсцкая і інш.) выкарыстоўваецца дарожнае пакрыццё з гранітнага адсеву. Якасць дарожнага пакрыцця ў многіх выпадках з'яўляецца нездавальняючай. Асабліва гэта яскрава выяўляецца пры пэўных умовах надвор'я (працяглыя дажджы, моцныя снегапады, галалёдзіца або працяглыя адлігі ў зімовы перыяд). Дарожнае пакрыццё на гэтых вуліцах прыходзіць у небяспечны стан для руху аўтатранспарту і пешаходаў.

- Дарогі ператвараюцца ў пральную дошку. Такая сітуацыя стварае праблемы для аператыўнага пад'езду “Хуткай дапамогі” і іншых машын спецыяльных службаў. Мяркуем, што існуюць пэўныя нарматывы, у адпаведнасці з якімі ажыццяўляецца прафіліраванне дарог вуліц для падтрымання дарожнага палатна на ўзроўні неабходных стандартаў. Нам даводзіцца часта чуць, што для такіх работ не хапае фінансавых сродкаў. У той жа час аўтамабілісты плацяць штогод падатак за допуск транспартных сродкаў да руху па дарогах падчас праходжання тэхагляду. У кошт бензіну таксама закладзены падатак на падтрыманне дарожнага пакрыцця па адпаведным стандарту” – гаворыць Леанід Дубаносаў.

Па словах сацыял-дэмакрата ўся заканадаўчая і нарматыўная база абавязвае ўлады падтрымліваць дарожнае палатно ў належным стане.

- Мы просім азнаёміць нас з графікам штогадовых планавых работ па прывядзенні адпаведных вуліц у парадак праз прафіліраванне дарог. Размясціць на сайце гарвыканкама і на гэтых вуліцах стэнды з інфармацыяй аб графіках і адказных за гэтую працу адпаведных службаў з прозвішчамі адказных службовых асоб і нумарамі дзяжурных тэлефонаў. У выпадках непагадзі прадугледзець своечасовы пазапланавы рамонт дарожнага палатна ў адпаведнасці са стандартамі РБ, - дадае Леанід Дубаносаў.

Большасць мясцовых праблем з'яўляюцца следствам адсутнасці сумленных і справядлівых выбараў у краіне. Дэпутаты мясцовых Саветаў робяць справаздачу не перад сваімі выбаршчыкамі, а перад вышэйшым начальствам.

БСДП прапануем змяніць гэты прынцып. Дэпутаты павінны быць прадстаўнікамі народа і змагацца за павышэнне якасці жыцця простых людзей.

Актывісты БСДП і кампанія "Права выбару" запрашаюць да супрацоўніцтва ўсіх неабыякавых грамадзян нашай краіны для ўдзелу ў незалежным назіранні.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме