23:45 01.07.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Лунінцы заяўку на пікет рэгістравалі са скандалам

Супрацоўнікі Лунінецкага райвыканкама не маглі без скандалу зарэгістраваць заявы на пікеты дзеля арганізацыі і фарміравання ініцыятыўнай групы ў падтрымку магчымага кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч, якія запланаваны на 16-17 ліпеня.
Заяву аб правядзенні пікетаў прынёс старшыня Лунінецкай раённай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і актывіст «Гавары праўду» Віталь Каліноўскі.
Па словах Каліноўскага, “больш паўгадзіны і званок да незалежнага юрыста спатрэбілася для такой нязначнай працы. Зайшоў да сакратаркі старшыні гарвыканкаму Наталлі Аляшкевіч, яна адмовіла зарэгістраваць маю заяву і накіравала ў аддзел арганізацыі кадравай працы да Качаноўскай, якая ў сваю чаргу “адфутболіла” мяне ў аддзел эканомікіі. Я сказаў, што туды не пайду».
Супрацоўнікаў райвыканкама збянтэжыла мэта пікету: стварэнне ініцыятыўнай групы ў падтрымку магчымага кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч. “Паколькі пра выбары яшчэ не аб’яўлена, чыноўніцы адмаўляліся рэгістраваць заяву. Хаця пасля скандалу даўмеліся зарэгістраваць ў межах закона “Аб звароце грамадзян”, – кажа Віталь Каліноўскі.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |