22:00 31.08.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Гдыні - вуліца Брыля
Пастановай ад 26 жніўня 2009 года гарадской управы гораду Гдыня адной з вуліцаў нададзена імя беларускага пісьменніка і удзельніка вераснёўскай кампаніі 1939 году ў Польшчы супраць фашысцкіх захопнікаў Янкі Брыля.
Пра гэта паведаміў супрацоўнік гарадской управы гораду Казімеж Івашко.
Адна з 12-ці новых паўсталых вуліц на новым раёне гораду, самая доўгая, якая займае большую частку гэтага раёну, будзе насіць імя Янкі Брыля. Брыль заслужыў назву з-за абароны гораду, і з-за сваёй літаратурнай дзейнасці. Яго кнігі займаюць пачэснае месца на паліцах гдыньскіх бібліятэкаў.
З ініцыятывай прысваенння імя Янкі Брыля адной з вуліцаў ў Гдыні 4 гады таму выступіла культурна асьветніцкае таварыства «Хатка» з Гданска.
Як адзначае Казімеж Івашко, ініцыятыва ўсё ж дачакала рэалізацыі якраз ў 70 – ю гадавіну з дня выбуху другой сусьветнай вайны, і зараз імя Янкі Брыля будзе вядомае жыхарам Гдыні не толькі як пісьменніка, але і абаронцы іх гораду.
Валя Лаеўская, Радыё Рацыя 31-08, 15:42
Обсудить новость на Форуме
5 августа 2026
| « | Август 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | |||||
| 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
| 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
| 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
| 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
| 31 |